19 красавiка 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадам «Арбідол»

7
Мадам «Арбідол»
ТАЦЦЯНА ГОЛІКАВА
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Цікава будзе ведаць, на якой віле або яхце нарадзілася ідэя «Санітарнага шчыта» Расеі.

Віцэ-прэм'ерка РФ Голікава абвясціла, што ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў у Расеі ўлады хочуць стварыць больш за 30 лабараторый для вывучэння новых вірусаў, піша тэлеграм-канал «Серпом По».

Што ж наяўныя «гамалеі», «вектары», «чумакоў», іншыя? Яны чаму не спраўляюцца? У чым прычына? Няма адказу.

Да таго ж малавата будзе трох дзясяткаў – вірусаў на Зямлі 10 у 39-й ступені, больш чым зорак у Сусвеце. Вывучай да знямогі.

Яшчэ Голікава анансавала з’яўленне да 2024 года 240 пунктаў пропуску праз мяжу, на якіх можна будзе праводзіць экспрэс-дыягностыку, каб своечасова выяўляць пагрозы. Што гэта такое? Колькі гэта будзе каштаваць? Можа, абысціся наяўнымі сіламі? Як і з лабараторыямі?

Усё гэта прыдумана ў рамках абвешчанай Пуціным у красавіку ў пасланні Федэральнаму сходу ідэі:

«У выпадку з'яўлення інфекцыі, такой самай небяспечнай, як каранавірус – ці, можа быць, больш, не дай Бог, – Расея павінна быць гатовая цягам чатырох дзён... распрацаваць уласныя тэст-сістэмы і ў кароткі час стварыць эфектыўную айчынную вакцыну і прыступіць да яе масавай вытворчасці».

Ну-у-у... Ух!

Як пісалі Ільф з Пятровым, «па цёмных кутках зачумленай дворніцкай успыхвала і дрыжала смарагдавае вясновае святло. Брыльянтавы дым трымаўся пад столлю. Жамчужныя каралі каціліся ля стала i скакалі па падлозе. Каштоўны міраж патрасаў пакой».

I як прыгожа гэта Пуцін назваў! «Магутны, надзейны шчыт у сферы санітарнай і біялагічнай бяспекі».

Вось ужо нарадзіўся праект «Санітарны шчыт». Голікава ва ўсю надзімае гэты «шчыт». Першае, што цікава будзе ведаць, хто на гэтым хоча зарабiць, на якой віле або яхце нарадзілася ідэя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках