25 красавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння – дзень нараджэння ў палітвязня Максіма Вінярскага

2
Сёння – дзень нараджэння ў палітвязня Максіма Вінярскага
МАКСІМ ВІНЯРСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Кожны можа напісаць яму словы падтрымкі.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі нарадзіўся 27 ліпеня 1981 года. Вінярскі – вядомы беларускі «фрыдам файтэр» (freedom fighter – англ. Змагар за свабоду).

Нагадаем, што Вінярскі быў затрыманы 22 студзеня 2021 і цяпер знаходзіцца ў Магілёўскай турме.

Напішыце яму словы падтрымкі: Турма №4, Магілёў вул. Крупскай, 99А, 212011.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд паводле крымінальнай справы супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэта ў стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Дзмітрыя Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.

Палітвязняў абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» паводле ч. 1 арт.13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча – яшчэ паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітвязняў Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Змітра Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках