25 красавiка 2024, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўны бунт у Беларусі дае свае вынікі

16
Працоўны бунт у Беларусі дае свае вынікі
ФОТА: ТАСС

Ці не пара пераходзіць ад гэтага метаду да больш рашучага?

Зусім хутка наступіць 9 жніўня, калі мы разам выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў абараняць свае галасы. Без сувязі, без магчымасці скаардынавацца або скарэктаваць нашы дзеянні. За гэты год мы навучыліся змагацца.

Паступова сыходзячы ў падполле мы знаходзілі новыя і новыя метады барацьбы: акцыі, персанальныя санкцыі, узаемадапамога і падтрымка. Салідарнасць. Працоўны бунт стаў адным з вынікаў нашай барацьбы.

Адны не выходзяць з бальнічных і адпачынкаў, іншыя запавольваюць тэхналагічны працэс, трэція адмаўляюцца працаваць на няспраўным абсталяванні. Вядома, у такіх спосабаў няма прыгожых фота з вуліц і плошчаў, але ёсць куды больш адчувальны паказчык, паводле якога мы можам ацаніць паспяховасць нашых дзеянняў: падзенне прадукцыйнасці прадпрыемстваў.

Вельмі хутка мы пяройдзем ад гэтага метаду да больш рашучага, а разам з гэтым і бяспечнага - мы застанёмся дома.

Стачцы быць!

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках