19 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса Уладзіслава Калячонка адправілі з «Фларыды» ў «Арызону»

Беларуса Уладзіслава Калячонка адправілі з «Фларыды» ў «Арызону»
УЛАДЗІСЛАЎ КАЛЯЧОНАК

Паміж клубамі адбыўся абмен.

«Фларыда» і «Арызона» ажыццявілі абмен. У стан «каётаў» адправіліся швэдскі абаронца Антон Строльман і беларускі гулец абароны Уладзіслаў Калячонак, таксама «Фларыда» аддала другі раунд драфту НХЛ-2024. У зваротным накірунку «Арызона» аддала сёмы раунд драфта-2023, паведамляе pressball.by.

Такім чынам, «Фларыда» здолела расчысціць месца пад столлю заробкаў, бо кантракт 34-гадовага Строльмана разлічаны яшчэ на адзін год, за які ён павінен атрымаць 5,5 млн даляраў.

20-гадовы Калячонак у мінулым сезоне на правах арэнды дэбютаваў у КХЛ за менскае «Дынама», дзе набраў 6 (1+5) балаў у 46 гульнях, пры паказчыку карыснасці «-3». Таксама ён дэбютаваў у АХЛ, дзе ў 10 гульнях за «Сірак’юз» набраў 2 (0+2) балы, пры паказчыку карыснасці +2. Адзначым, што ва Уладзіслава дзейнічае кантракт пачаткоўца.

«Мы вельмі рады дадаць Антона ў наш склад. Ён ветэран абароны, які забяспечыць глыбіню і досвед у нашай сіняй лініі. Ва Уладзіслава добрая перспектыва, і мы з нецярпеннем чакаем яго развіцця ў гэтым сезоне», - як паведамляе belarushockey.com, адзначыў генеральны мэнэджар «Арызоны» Біл Армстронг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках