29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцаў прымусяць ставіць сонечныя панэлі на дахах сваіх дамоў

22
Немцаў прымусяць ставіць сонечныя панэлі на дахах сваіх дамоў

Нямеччына збіраецца на 90% знізіць выкіды парніковага газу CO2 да 2050 года.

Жыхары федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг у Нямеччыне з 2023 года будуць пры будаўніцтве новага дома ставіць на дах сонечныя батарэі. Акрамя таго, сонечныя батарэі павінны з'явіцца і ў тым выпадку, калі дах рамантуюць, піша «Еўра пульс».

Закон аб абавязковых сонечных батарэях зямля прыняла для таго, каб дасягнуць кліматычнай нейтральнасці ўжо да 2040 года - гэта значыць, вырабляць парніковых выкідаў не болей, чым іх можа натуральным чынам паглынуць прырода. Адзін са спосабаў знізіць аб'ём парніковых выкідаў - гэта выкарыстоўваць «зялёныя» крыніцы энэргіі накшталт сонечнай.

Нямеччына збіраецца на 90% знізіць выкіды парніковага газу CO2 да 2050 года ў параўнанні з узроўнем 1990 года.

Новыя правілы ўсталёўваць сонечныя панэлі пры рамонце дахаў у Бадэн-Вюртэмбергу набудуць моц 1 студзеня 2023 годзе. А будаўнічым кампаніям давядзецца ўсталёўваць фотаэлектрычныя сістэмы пры будаўніцтве новых будынкаў яшчэ раней - з траўня 2022 года.

У апошнія гады ў Бадэн-Вюртэмбергу з'яўляецца ўсё больш сонечных батарэй. Летась іх вытворчасць вырасла на 30% у параўнанні з 2019 годам.

У іншым нямецкім горадзе - Гамбургу - на дахах 700 дзяржаўных будынкаў усталююць 100 тысяч квадратных метраў сонечных панэляў.

Еўразвяз плануе дасягнуць кліматычнай нейтральнасці да 2050 года. Гэтая задача замацаваная ў першым законе аб клімаце ў ЕЗ - галоўным элеменце комплексу палітычных ініцыятываў «Еўрапейскі зялёны курс» (European Green Deal).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках