19 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве экс-палітыка прысудзілі да 6 гадоў за шпіянаж на карысць РФ

5
У Літве экс-палітыка прысудзілі да 6 гадоў за шпіянаж на карысць РФ

За грашовую ўзнагароду ён збіраў інфармацыю, якая цікавіць расейскую выведку.

Акруговы суд літоўскага горада Шаўляя прызнаў былога палітыка Альгірдаса Палецкіса вінаватым у шпіянажы на карысць Расеі і прысудзіў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Генеральная пракуратура прапаноўвала пакараць Палецкіса 9 гадамі пазбаўлення волі. Прысуд не з'яўляецца канчатковым і можа быць абскарджаны ў апеляцыйным судзе Літвы.

Віленскі прадпрымальнік Дэймантас Бертаўскас, які прызнаў сваю віну ў гэтай крымінальнай справе і даў паказанні, вызвалены ад крымінальнай адказнасці.

Як сцвярджае пракуратура, у перыяд з лютага 2017 да кастрычніка 2018 года, абвінавачаныя дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы з работнікам расейскай выведкі і іншымі грамадзянамі РФ, адзін з якіх прызнаны вінаватым паводле справы аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Літве.

Падазраваныя за грашовае ўзнагароджанне збіралі інфармацыю, якая цікавіць расейскую выведку.

У 2012 годзе Палецкіс быў асуджаны за тое, што адмаўляў і груба прыхоўваў факт агрэсіі СССР супраць Літоўскай Рэспублікі.

Створаны ў 2008 годзе «Сацыялістычны народны фронт» і яго былы кіраўнік Палецкіс не раз згадваліся ў публічных справаздачах выведкі пра пагрозы нацыянальнай бяспецы.

Выведка называла «Сацыялістычны народны фронт» прарасейскай палітычнай партыяй, пісала пра ўдзел прадстаўнікоў партыі ў накіраваных супраць ЗША і NATO прапагандысцкіх акцыях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках