16 красавiка 2024, aўторак, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мастоўскім раёне браканьеры адстрэльваліся ад егера

5
У Мастоўскім раёне браканьеры адстрэльваліся ад егера
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Відэафакт.

Два браканьеры трапіліся на вочы егеру. Адзін з іх стрэліў у супрацоўніка лясніцтва, каб збегчы. Знайсці мужчын удалося дзякуючы службоваму сабаку, паведамляе прэс-служба МУС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 ліпеня ў Мастоўскім раёне. Егер застаў на месцы злачынства дваіх браканьераў. Адзін з іх стрэліў у супрацоўніка лясніцтва, каб збегчы. След узяў службовы сабака Хантэр: праз кіламетр шляху па лесе і прасёлкавай дарозе сабака вывеў міліцыянтаў да дома ў вёсцы Стукалы. Там хаваліся ўцекачы - два браты з Горадні ва ўзросце 52 і 34 гадоў. Гэта быў бацькоўскі дом затрыманых, дзе былі выяўленыя прадметы і прыстасаванні для палявання і незаконнай рыбалкі.

«Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням жыхароў абласнога цэнтра і распачалі крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак», - гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Фігуранты правяраюцца на дачыненне да іншых злачынстваў, у тым ліку супраць навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках