19 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў саджаць ябацькаў

19
Лукашэнка пачаў саджаць ябацькаў

Прыхільніка Лукашэнкі прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі за абразу іншага ябацькі.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 49-гадовага Юрыя Вершука, якога абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса).

Гаворка ішла пра каментар, які гамяльчук пакінуў пад ролікам на Youtube. Відэазапіс быў прысвечаны сустрэчы 16 жніўня 2020 года старшыні аблвыканкама Генадзя Салаўя з жыхарамі Гомеля. Негатыўны каментар следства і суд палічылі абразай прадстаўніка ўлады. У каментары было два словы: «Салавей - у... д», паведамляе БелаПАН.

Пацярпелы ў суд не з'явіўся «ў сувязі са службовай занятасцю».

Прадстаўнік пракуратуры Дзяніс Самафалаў запытаў для абвінавачанага два гады «хіміі» - абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

На судзе Вершук прызнаў віну цалкам.

Гамяльчук заявіў, што на выбарах галасаваў за Лукашэнку і палітыкай не цікавіцца. «Я ролік з Салаўём паглядзеў не да канца - была дрэнная сувязь, ды і нецікава было, пачытаў водгукі, нават не ведаю, што мяне прымусіла напісаць каментар. Больш такога не паўторыцца ў жыцці», - сказаў у судзе Вяршук.

Раней за абразу Салаўя, таксама за каментар пад гэтым ролікам, атрымаў тры гады «хіміі» музыка Уладзіслаў Наважылаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках