24 красавiка 2024, Серада, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы звярнуліся ў Раду Еўропы праз выкраданне грамадзян Беларусі ў Расеі

6
Праваабаронцы звярнуліся ў Раду Еўропы праз выкраданне грамадзян Беларусі ў Расеі

Грамадзян Беларусі таемна крадуць у Расеі і вывозяць на радзіму.

Маскоўская Хельсінкская Група 26 ліпеня накіравала ліст у Парламенцкую Асамблею і Камісару правоў чалавека Рады Еўропы, у якім папрасіла звярнуць увагу і даць ацэнку таемнай экстрадыцыі з Расеі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца з палітычных матываў.

Пра гэта «Открытым медиа» паведаміў кіраўнік прававых праграм Маскоўскай Хельсінкскай Групы Раман Кісялёў. Ён удакладніў, што беларускі спартовец Аляксей Кудзін быў таемна экстрадаваны на радзіму без апавяшчэння сваякоў і адвакатаў, што парушае адну з забарон ЕСПЧ. Шматразовыя парушэнні падобнага роду могуць пацягнуць выключэнне Расеі з Рады Еўропы, удакладніў Кісялёў.

МХГ звярнулася ў Раду Еўропы пасля выпадку з Кудзіным, але праваабаронцам вядомыя яшчэ як мінімум дзевяць падобных гісторый. Гэтыя «схаваныя экстрадыцыі» звязаныя з грамадзянамі Беларусі, якіх на радзіме пераследуюць з палітычных матываў. Кісялёў выказаў надзею, што ПАРЕ зверне ўвагу на гэтую праблему і дасць ёй ацэнку. «Да таго ж, парушэнне Расеяй правіла 39 і непавага да статута Рады Еўропы можа паслужыць прычынай для выключэння з арганізацыі», - сказаў Кісялёў.

Правіла 39 - пастанова ЕСПЧ аб экстранных часовых мерах, якія абавязковыя да выканання. Калі рашэнне не будзе выканана, то ўзнікае рызыка, што разглядаць справу не будзе сэнсу, бо парушанае права будзе немагчыма аднавіць.

Праваабаронца таксама адзначыў, што калі перадача грамадзян Беларусі Расеяй без пастановы суда прайшла ў парушэнне расейскага заканадаўства і міжнародных стандартаў, то Расея мае права патрабаваць вярнуць таемна экстрадаваных людзей назад. У МХГ удакладнілі, што для вяртання беларускіх актывістаў выкарыстоўваюцца і неэкстрадыцыйныя метады - арганізуюцца спецаперацыі выкрадання і вывазу ў Беларусь. «Але небяспека для беларусаў, якіх пераследуюць, ёсць не толькі з боку Расеі. Мы хочам звярнуць увагу і на іншыя еўрапейскія дзяржавы на тое, што беларускія ўлады могуць запатрабаваць выдачу сваіх грамадзян менавіта праз палітычныя пераследы», - адзначыў Кісялёў.

У сваім звароце праваабаронцы пішуць, што ім вядомыя некалькі выпадкі забароны на ўезд беларусам, якія пастаянна пражываюць у Расеі - ім давялося выехаць у трэція краіны, каб не вяртацца ў Беларусь.

Увечары 21 ліпеня беларускі спартовец Аляксей Кудзін быў таемна вывезены з падмаскоўнага СІЗА і дастаўлены ў Менск рэйсам «Аэрафлоту». На радзіме яго шукалі ў сувязі з удзелам у пратэстнай акцыі 10 жніўня 2020 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках