24 красавiка 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся суд паводле «цукровай справы», праз якую разварочвалі самалёт «Белавія»

4
Пачаўся суд паводле «цукровай справы», праз якую разварочвалі самалёт «Белавія»

Хто па ёй праходзіць.

У Менску сёння пачалі разглядаць так званую «цукровую справу». Абвінавачанымі па ёй праходзяць 10 чалавек. Сярод іх няма былога работніка ГУБАЗіК МУС, якога таксама раней затрымлівалі. Нагадаем, пра гэтую справу стала вядома ў студзені 2020 года, калі над Уроцлавам развярнулі самалёт «Белавія» Менск - Мюнхен і знялі з яго ў Горадні кіраўніка аднаго з цукровых заводаў. Zerkalo.io распавядае, хто праходзіць паводле «цукровай справы», а таксама ўзгадваем, з чаго ўсё пачыналася і як развівалася.

Што за «цукровая справа»

Гэта справа пачалася ў канцы студзеня 2020 года, тады затрымалі кіраўнікоў усіх чатырох цукровых заводаў, Беларускай цукровай кампаніі, некалькі бізнэсоўцаў і былога начальніка 2-га ўпраўлення ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК МУС) Уладзіміра Ціхіню. Да прыкладу, дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча, які ляцеў у адпачынак, знялі з самалёта «Белавія» Менск - Мюнхен. Для гэтага лайнер развярнулі над Уроцлавам і вярнулі ў Горадню.

На затрыманых распачалі крымінальныя справы паводле фактаў атрымання і дачы хабараў.

У лютым летась у КДБ, каментуючы гэтую справу, заяўлялі ў эфіры «Беларусь 1», што фігуранты перадавалі хабар раз у тры тыдні, а прыкрываў гэту схему Уладзімір Ціхіня. Паводле звестак КДБ, ён паведамляў дырэктарам заводаў пра разыскныя мерапрыемствы ў дачыненні да іх, даваў ім парады ў канспірацыі, за гэта атрымліваў грашовую ўзнагароду.

Паводле звестак сілавікоў, заводы адгружалі прадукцыю на экспарт Беларускай цукровай кампаніі, значная яе частка сыходзіла «падкантрольным пасярэднікам». Затым гэты ж цукар перапрадавалі даражэй на сваім жа рынку. Акрамя таго, выдаткі на вытворчасць павялічваліся за кошт продажу расейскім пасярэднікам упакоўкі завышаным коштам. «Штогод сумы хабараў вылічаліся сотнямі тысяч даляраў», - заявілі ў КДБ.

У Генпракуратуры пазней паведамлялі, што «ўсе абвінавачаныя супрацоўнічаюць са следствам, прызналі практычна ўсе факты крымінальнай дзейнасці».

Хто з абвінавачаных апынуўся ў судзе

«Цукровую справу» сёння пачалі разглядаць у судзе Заводскага раёна Менска. Працэс праходзіць у адкрытым рэжыме. Паводле справы праходзіць 10 чалавек.

Сярод абвінавачаных, як значыцца ў раскладзе судовых пасяджэнняў суда Заводскага раёна Менска, - дырэктары цукровых заводаў Міхаіл Крыштаповіч (завод у Гарадзеі), Мікалай Пруднік (у Слуцку), Зміцер Ягораў (у Скідзелі) і Віктар Міронаў (у Жабінцы). Сярод іх ліку дырэктар Беларускай цукровай кампаніі ў Маскве Дзмітрый Кірылаў, кіраўнік расейскай кампаніі «Палімер», якая займаецца аптовым гандлем, Сяргей Кананенка, а таксама Андрэй Гладкі, які раней займаў кіруючую пасаду на Жабінкаўскім цукровым заводзе.

Паводле гэтай справы таксама праходзяць тры жанчыны - Вікторыя Сушкова, Аксана Пашкевіч, Іна Фаміных.

Вікторыя Сушкова, мяркуючы з інфармацыі ў Сеціве, была адной з кіраўніц кампаніі «Еўратарэкс», якая спецыялізуецца на вытворчасці поліпрапіленавых тканых мяшкоў. Гэтая кампанія фігуравала раней у сюжэтах дзяржТВ паводле «цукровай справы».

Чым займаліся да затрымання Аксана Пашкевіч і Іна Фаміных, не ўдалося пакуль вызначыць.

Пры гэтым сярод абвінавачаных у гэтай справе не значыцца Уладзімір Ціхіня. Раней у жніўні 2020 года з'явілася інфармацыя, што ён выйшаў на свабоду, яму была змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках