25 красавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія і Азербайджан паведамляюць пра стральбу на мяжы

2
Арменія і Азербайджан паведамляюць пра стральбу на мяжы

Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў правакацыі.

Міністэрства абароны Арменіі заявіла, што ў ноч на сераду, 28 ліпеня, на паўночна-ўсходнім адрэзку мяжы з Азербайджанам пачаліся боесутыкненні. Ерэван абвінаваціў Баку ў правакацыі. "Уся адказнасць за абвастрэнне сітуацыі кладзецца на ваенна-палітычнае кіраўніцтва Азербайджана", – адзначаецца ў паведамленні армянскага боку, паведамляе "Нямецкая хваля".

У Баку, у сваю чаргу, заявілі пра правакацыі з боку ўзброеных сілаў Арменіі. Пры абстрэле на тэрыторыі Кельбаджарскага раёна два азербайджанскія вайскоўцы атрымалі раненні, сцвярджае Мінабароны Азербайджана. Баку ўскладае на Ерэван адказнасць за эскалацыю напружанасці на мяжы.

Абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху

Канфлікт паміж Ерэванам і Баку вакол Нагорнага Карабаха абвастрыўся летам 2020 года, а ў канцы верасня перайшоў у фазу маштабных ваенных дзеянняў. Ахвярамі боесутыкненняў тады сталі больш як 6000 чалавек.

У пачатку лістапада прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, а таксама прэзідэнты Азербайджана і Расеі Ільхам Аліеў і Уладзімір Пуцін падпісалі заяву аб поўным спыненні агню і ўсіх ваенных дзеянняў у спрэчным рэгіёне з 10 лістапада. Гэта выклікала масавыя пратэсты ў Ерэване з крытыкай кіраўніка ўрада.

Нагорны Карабах у аднабаковым парадку абвясціў незалежнасць ад Азербайджана пасля распаду СССР. Незалежнасць самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі не прызнае ніводная краіна. Перамоўны працэс, накіраваны на пошук мірнага вырашэння канфлікту, вядзецца пад эгідай Менскай групы АБСЕ, сустаршынямі якой з'яўляюцца Расея, Францыя і ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках