18 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча плануе ў тры разы павялічыць колькасць вайскоўцаў

4
Польшча плануе ў тры разы павялічыць колькасць вайскоўцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА CHARTER97.ORG

Плануецца павялічыць колькасць салдатаў у арміі да 300 тысячаў чалавек.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заяўляе пра неабходнасць павелічэння колькасці салдатаў у арміі да 300 тысячаў чалавек. Пра гэта паведамляе польская газета Rzeczpospolita.

Паводле словаў Блашчака, у польскай арміі павінна быць 250 тысячаў салдатаў аператыўных войскаў і 50 тысячаў вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны. Гэта мінімум, які будзе ахоўваць незалежнасць краіны. Армія такім чынам зможа падтрымліваць суседзяў.

"Польскае войска павінна быць больш шматлікім, таму што толькі так яно адпудзіць магчымага агрэсара", – заяўляе міністр.

На гэты момант у польскай арміі служыць 106 796 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках