24 красавiка 2024, Серада, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Літвы патлумачыў, чаму не будзе перамоваў з Лукашэнкам

12
Прэзідэнт Літвы патлумачыў, чаму не будзе перамоваў з Лукашэнкам
ГІТАНАС НАЎСЕДА
ФОТА: DELFI

Знешнепалітычныя прынцыпы Вільні застануцца нязменнымі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адказаў на просьбы літоўскіх палітыкаў аднавіць кантакты «з беларускім рэжымам». А таксама заявіў, што не бачыць неабходнасці ў надзвычайным становішчы ў сувязі з міграцыйным крызісам.

«Тое, што адбываецца ў апошні час, нагадвае некаторае, я сказаў бы, самадзейнае карэктаванне знешнепалітычнага курса... і гэта цалкам непрымальна. З дыктатарам мы не станем размаўляць так, як ён, магчыма, спадзяецца, знешнепалітычныя прынцыпы застануцца нязменнымі», – заявіў Наўседа, паведамляе Delfi.

Ён паведаміў, што 29 ліпеня збярэ ў Прэзідэнцкі палац кіраўнікоў усіх парламенцкіх партый для таго, каб «дамовіцца пра тыя прынцыпы знешняй палітыкі, якія Літва вызнавала 30 гадоў і якіх будзе прытрымлівацца і надалей».

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што цяпер не час для дэструктыўнай крытыкі, а прапановы партый у развязанні міграцыйнага крызісу можна абмеркаваць на сустрэчы ў Прэзідэнцкім палацы.

Таксама Наўседа мяркуе, што надзвычайнае становішча ў Літве праз нелегальных мігрантаў можа быць уведзенае толькі ў крайнім выпадку, а цяпер у гэтым няма неабходнасці.

«Я ўважліва сачу за сітуацыяй, бачу яшчэ нямала рэзерваў, якія маглі б выкарыстоўваць МУС і Служба аховы дзяржаўнай мяжы для таго, каб праблемы развязваліся, і толькі ў крайнім выпадку і, без сумневу, пры ўмове кансультацый і тлумачэння насельніцтву, мы маглі б вярнуцца да пытання надзвычайнага становішча», – рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках