28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сельская гаспадарка Беларусі патанае ў рэкордных пазыках

6
Сельская гаспадарка Беларусі патанае ў рэкордных пазыках
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Флагманы гэтай галіны таксама стратныя.

Буйныя і сярэднія гаспадаркі Беларусі зрабілі справаздачу аб фінансавых выніках у 2021 годзе. У аграсектары ідзе рост пазыкаў і дзелі стратных прадпрыемстваў, піша сайт banki24.by.

На штомесячнай аснове статыстыку фінансаў даюць буйныя і сярэднія прадпрыемствы. Гэтыя кампаніі адносяць да флагманаў беларускай эканомікі.

Паводле вынікаў паўгоддзя сельгасвытворчасць знаходзіцца ў «чырвонай» зоне – выпуск прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый за 6 месяцаў знізіўся на 0,3%. Наўрад ці ў плюсе будуць ліпеньскія звесткі. Аператыўныя зводкі Мінсельгасхарча фіксуюць падзенне ўраджайнасці збожжавых культураў да 2020 года.

Што тычыцца фінансаў, то ёсць звесткі флагманаў галіны за 5 месяцаў. Намінальна прыбытак буйных і сярэдніх прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі вырас да 2020 года на 14,5%.

Аднак за той самы перыяд кошты вытворцаў сельгаспрадукцыі падскочылі на 13,5%. Гэта значыць, што ў рэальным выразе (з папраўкай на рост коштаў) прыбытак павялічыўся ўсяго на 0,9%.

Чысты прыбытак флагманаў сельскай гаспадаркі за 5 месяцаў вырас на 9% у намінале. Такім чынам, з папраўкай на кошты ў галіне гэты паказнік скараціўся да мінулага года.

Чысты прыбытак (або страты) – гэта канчатковы фінансавы вынік працы любога прадпрыемства ў рэальным сектары эканомікі. Сярэдняя рэнтабельнасць у галіне ў канчатковым выніку склала 10,6% з дзяржпадтрымкай і 1% пасля зняцця дзяржпадтрымкі. Абодва паказнікі пагоршыліся да 2020 года: тады было 11,2% і 4% адпаведна.

Калі ачысціць канчатковы фінансавы вынік флагманаў аграрнай галіны ад дзяржпадтрымкі, то ў 2021 годзе налічваецца 57,2% стратных арганізацый (на год раней было 52,3%).

На 1 чэрвеня сумарныя пазыкі флагманаў сельскай гаспадаркі перавысілі 16 млрд BYN. Гэта рэкорднае значэнне за ўвесь перыяд вымярэнняў паводле дзейнай методыкі. Папярэдні максімум пратрымаўся ўсяго адзін месяц.

З пачатку 2021 года памер запазычанасці аграрыяў вырас на 7,6%. Параўнайце: за ўвесь 2020 год сумарныя пазыкі ў флагманаў сельскай гаспадаркі павялічыліся на 5,4%, за 2019 год – на 9,2%.

Для сельскай гаспадаркі характэрная высокая дзель пратэрмінаваных абавязальніцтваў. На 1 чэрвеня яна склала 18,2% супраць 6,1% у цэлым у рэальным сектары.

Крэдыторка флагманаў-аграрыяў дасягнула 9,736 млрд BYN (+11,3% з пачатку года), абавязальніцтвы ў крэдытах і пазыках – 6,307 млрд BYN (+2,4%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках