20 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сілавыя ВНУ бяруць нават троечнікаў

62
У сілавыя ВНУ бяруць нават троечнікаў

Вялізныя недаборы.

За апошні год імідж сілавых органаў істотна змяніўся. Ці шмат моладзі сёлета паступае на следчых, судэкспэртаў і вайскоўцаў?

Nn.by прааналізавала лічбы ўступнай кампаніі.

Акадэмія МУС

Найбольшай папулярнасцю сёлета карысталіся накірункі «аператыўна-вышуковая дзейнасць» (135 заяў на 110 месцаў, конкурс - 1,2) і «судова-пракурорска-следчая дзейнасць» (114 заяваў на 75 месцаў, конкурс - 1,5).

Будучаму аператыўніку неабходна 195 балаў (сума па трох ЦТ і сярэдняму балу атэстата), каб вучыцца бясплатна, следчаму - 210. Летась прахадныя балы на гэтыя накірункі былі на 10 пунктаў вышэйшымі.

Самы вялікі конкурс - на судэкспэрта сярод дзяўчат: 4,4 чалавека на месца. Там адкрытыя ўсяго пяць месцаў. Дастаткова ахвотных дзяўчат працаваць у Дэпартаменце выканання пакаранняў: туды прэтэндуюць амаль два чалавекі на месца.

Недабор чакаецца на дзвюх спецыяльнасцях на факультэце міліцыі - «адміністрацыйна-прававая дзейнасць» і той жа накірунак у інтарэсах Мінабароны.

Колькасць пададзеных туды заяў на 37 меншая за план прыёму. Паступіць на бюджэт на юрыста зможа нават троечнік, які набраў 135 балаў (атэстат + тры ЦТ).

Вайсковая акадэмія

Сёлета недабор у Вайсковай акадэміі - больш за 100 чалавек (382 заявы на 484 месцы). Пры гэтым чвэрць абітурыентаў паступае без уступных выпрабаванняў або па-за конкурсам.

Найменш прывабнымі для моладзі былі факультэты супрацьпаветранай абароны і ракетных войскаў і артылерыі. Колькасць заяў там амаль удвая меншая за план прыёму.

А самы вялікі конкурс зноў на спецыяльнасць для дзяўчат - гэта тлумачыцца тым, што для дзяўчат у сілавых ВНУ вельмі мала месцаў. На вайсковага псіхолага - 3,5 чалавека на месца (возьмуць толькі дзвюх абітурыентак).

Мяркуючы з пададзеных заяў, паступіць на факультэт Вайсковай выведкі або ўнутраных войскаў можна са 121 балам (гэта агулам па 30 балаў за атэстат і ЦТ). Параўнайце: у 2020-м для залічэння туды патрабавалася 179 і 157 балаў адпаведна.

Выпускнікоў, якія панеслі дакументы з 300 баламі і больш, адзінкі.

Летась конкурс у Акадэмію складаў ад аднаго да двух чалавек на месца ў залежнасці ад спецыяльнасці. Выключэнне - вайсковы псіхолаг для дзяўчат, дзе конкурс быў 4,3.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках