28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тараканавы дні палічаныя

25
Тараканавы дні палічаныя

Ягоныя ўцёкі не прымусяць сябе чакаць.

Кожны дзень у кожнага беларуса цяпер пачынаецца з чытання навін. Менавіта ў іх вачыма шукаеш, а таксама з надзеяй спадзяешся, на тое, што нарэшце напішуць: «Рэжым абрынуўся!» Мы марым прачытаць гэта, выйсці на вуліцы і нарэшце адчуць гэты салодкі смак свабоды.

Засталося няшмат. Праўда, інакш быць і не можа. Тараканавыя дні палічаныя, ідзе ўжо зваротны адлік да моманту, калі ён пабяжыць назаўсёды з беларускай зямлі. І, здаецца, што сама гэтая беларуская зямля ўжо адпіхвае ўзурпатарскую сутнасць дыктатара.

Мы можам паскорыць яго час. Нам цяпер галоўнае не адступаць. Мы павінны быць дружнымі і салідарнымі. Паразуменне і дапамога павінны дамінаваць у нашай свядомасці. Бо беларус беларусу беларус! Я веру, што вельмі хутка заводы спыняцца, за імі офісныя супрацоўнікі выкінуць з вокнаў надакучыўшыя ім кампутары, а бізнэсоўцы абвесцяць свой законны адпачынак усёй кампаніяй.

Калі наступіць гэты момант, ягоныя ўцёкі не прымусіць сябе чакаць. Усе ягоныя падхалімы будуць спрабаваць заскочыць у човен, у якім месца ўсім не выстарчыць. Ад перагрузкі ён пойдзе на дно. Ніхто не застанецца беспакараным за зробленае. Яны панясуць адказнасць за кожны разбураны лёс, за кожнага загінулага героя Беларусі, за кожнага, хто ўжо так доўга знаходзіцца ў палоне. У мяне няма абсалютна ніякіх сумневаў, што гэты момант настане, а мы, беларусы, максімальна паспрабуем яго наблізіць. Мы ў сябе дома, на сваёй роднай зямлі. Цяпер хай Таракан з яго пацукамі хаваюцца па норах.

Жыве Беларусь!

Telegram-канал «Баста!»

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках