19 красавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы створаць службу процідзеяння кіберпагрозам

У Польшчы створаць службу процідзеяння кіберпагрозам

Кіраўнік польскага ўраду мяркуе, што гэта дапаможа змагацца з групамі хакераў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў, што будзе створаная новая служба, якая будзе займацца выключна процідзеяннем кіберпагрозам.

Пра гэта паведамляе RMF24.

«Прыйшоў час стварыць службу, якая будзе адказваць на распаўсюд кібератак; будзе створаны фонд кібербяспекі», - заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Са слоў кіраўніка польскага ўрада, кампутарнае махлярства, фэйкавыя электронныя лісты, SMS або крадзеж асабістых звестак - гэта з'явы, пра якія мы чуем усё часцей.

«Не праходзіць ні дня, каб мы не пачулі пра напады, накіраваныя з розных куткоў свету, на жаль, яны часта натхнёныя Расеяй ці Усходам. Кіберзлачыннасць - гэта чума XXI стагоддзя, якая пагражае дзяржаўным установам, грамадзянам і кампаніям», - адзначыў Маравецкі.

«Даслоўна дзесяць дзён таму група звязаных з Расеяй хакераў атакавала сістэму буйных кампаній. Мы маем справу з вельмі добра арганізаванай міжнароднай сеткай кіберзлачынных груп», - сказаў ён.

«Мы хочам, каб паліцыя мела адпаведныя інструменты, лепшыя развязанні і кампетэнцыю для барацьбы з кіберзлачыннасцю, каб мы маглі лепш рэагаваць на гэтыя пагрозы. Вось чаму таксама будзе створаны Фонд кібербяспекі», - растлумачыў прэм'ер-міністр.

«Існуе гонка ўзбраенняў паміж паліцыяй і кіберзлачынцамі. Хто хутчэй знойдзе новыя метады, хто асвоіць іх, атрымае перавагу», - сказаў Матэвуш Маравецкі.

«Тое, што ў галаве нашых ІТ-спецыялістаў, нашых спецыялістаў у гэтай галіне, мы хочам назапасіць у адным месцы, каб лепш рэагаваць на гэтыя пагрозы», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках