28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала ў Чаркаскай вобласці агента ГРУ

5
СБУ затрымала ў Чаркаскай вобласці агента ГРУ

Ён збіраў звесткі аб артскладах.

Служба бяспекі Украіны выкрыла ў Чаркаскай вобласці агента Галоўнай управы генштаба УС Расеі, піша nv.ua.

Як паведамляецца, мужчына быў завербаваны вайсковай выведкай краіны-агрэсара падчас свайго знаходжання на тэрыторыі РФ.

Яго асноўнай задачай быў збор звестак пра ўкраінскія вайсковыя аб'екты.

Супрацоўнікі контрвыведкі затрымалі агента за руку пры атрыманні сакрэтнай інфармацыі аб адным з артылерыйскіх складоў рэгіёну, дзеля якіх ён спрабаваў прыцягнуць да сваёй падрыўной дзейнасці вайскоўца УСУ.

Зламысніку ўжо паведамлена пра падазрэнні на падставе ч.1 арт.111 (дзяржаўная здрада) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках