24 красавiка 2024, Серада, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфекцыяніст распавёў, у якім выпадку перахварэлым на каранавірус трэба «бегчы» да лекара

7
Інфекцыяніст распавёў, у якім выпадку перахварэлым на каранавірус трэба «бегчы» да лекара
ФОТА: ADOBESTOCK

Паводле слоў спецыяліста, ёсць некалькі прыкмет, калі варта насцярожыцца пасля перанесенага COVID-19.

Перахварэлым на каранавірус пасля выздараўлення варта звяртаць асаблівую ўвагу на свой зрок і вегетасасудзістую сістэму. Пра гэта заявіў кандыдат медыцынскіх навук, лекар-інфекцыяніст, вакцынолаг, педыятр Яўген Цімакоў, піша kp.by.

Медык адзначыў, што вельмі ўважліва трэба ставіцца да свайго зроку.

- Калі з'яўляюцца плямы нейкія незразумелыя перад вачыма, вельмі шмат трамбозаў сасудаў сятчаткі пасля каранавіруснай інфекцыі, калі чалавек не ўспрымае іх, не разумее, што там мікратромб сядзіць. Зрок пры гэтым не падае, але трэба тэрмінова бегчы да акуліста, - растлумачыў Цімакоў.

Ён дадаў, што на ранніх этапах гэтыя праблемы можна лёгка скарэктаваць.

Акрамя таго, тэрмінова звяртацца да доктара трэба і моладзі, калі ўзніклі праблемы з вегетасасудзістай сістэмай. Цімакоў упэўнены, што ім трэба назірацца ў кардыёлага і неўрапатолага.

- Калі кружыцца галава, калі млоснасць з'яўляецца, галаўныя болі - абавязкова звяртацца да лекара, - удакладніў інфекцыяніст.

Таксама ён параіў перахварэлым на каранавірус жанчынам праходзіць агляд у гінеколага.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках