23 красавiка 2024, aўторак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адказаў на артыкул Пуціна пра Украіну

24
Зяленскі адказаў на артыкул Пуціна пра Украіну
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Відэафакт.

Украіна з'яўляецца спадчынніцай адной з самых магутных дзяржаў сярэднявечнай Еўропы - Кіеўскай Русі, і «стрыечным пляменнікам і вельмі далёкім сваякам не варта рабіць замах» на яе спадчыну, а таксама «спрабаваць неяк даказаць сваю датычнасць да падзей, якія адбыліся далёка». Пра гэта ў віншаванні ўкраінцам з нагоды 1033-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сераду, 28 ліпеня.

«Нам не трэба даказваць гэта гістарычнымі трактатамі, працамі, артыкуламі, таму што нашы доказы - яны не на паперы, а ў метале і камені. Не ў міфах і легендах, а ў нашых гарадах і на нашых вуліцах», - дадаў Зяленскі. Як адзначаюць украінскія СМІ, такім чынам Зяленскі, імаверна, адказаў на артыкул прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра Украіну.

Згодна з вынікам апытання, праведзенага групай «Рэйтынг» у канцы ліпеня 2021, з 2018 года ўзрасла колькасць украінцаў, якія лічаць Украіну спадчынніцай Кіеўскай Русі. Такім чынам адказалі тры чвэрці рэспандэнтаў.

Артыкул Уладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў «быў апублікаваны на расейскай і ўкраінскай мовах на сайце Крамля 12 ліпеня. Пуцін заявіў, што ўспрымае ахалоджванне дачыненняў паміж Расеяй і Украінай у апошнія гады як трагедыю, і патлумачыў гэта спробамі сутыкнуць паміж сабой часткі адзінага народа. Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка заявіў, што трактоўка гісторыі Уладзімірам Пуціным не адрозніваецца «асаблівай арыгінальнасцю». На яго думку, перапісваць гісторыю пачалі яшчэ расейскія цары.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках