19 красавiка 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіча і яго сына хочуць завочна арыштаваць паводле справы аб Межыгор'і

7
Януковіча і яго сына хочуць завочна арыштаваць паводле справы аб Межыгор'і
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Беглы экс-прэзідэнт Украіны хаваецца ў Расеі.

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная пракуратура просяць Вышэйшы антыкарупцыйны суд завочна арыштаваць былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і яго сына Аляксандра. На гэты раз паводле справы аб Межыгор'і.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Facebook НАБУ.

Паведамляецца, што ў суд падалі хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай Віктара і Аляксандра Януковіча.

«Яны з'яўляюцца падазраванымі паводле справы аб завалоданні рэзідэнцыяй Межыгор'е шляхам злоўжывання сваім службовым становішчам. Дзеянні экс-прэзідэнта кваліфікаваныя паводле ч. 5 арт. 191, ч. 3 арт. 209 КК Украіны, яго сына - паводле ч. 5 арт. 27, ч . 5 арт. 191 КК Украіны, ч.3 арт.209 КК Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў НАБУ ўдакладнілі, што расследуюць гэтую справу са снежня 2019 года, матэрыялы крымінальнай вытворчасці налічваюць больш за 1500 тамоў.

Нагадаем, у сакавіку суд пакінуў у дзеянні рашэнне аб завочным арышце Януковіча паводле справы аб захопе дзяржаўнай улады.

У студзені 2019 года яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і завочна прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі. Беглы экс-прэзідэнт хаваецца ў Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках