29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская суддзя Марыя Ярохіна асудзіла менчука за белы ліст паперы

22
Лукашэнкаўская суддзя Марыя Ярохіна асудзіла менчука за белы ліст паперы

Неадэкватная суддзя напярэдадні за такія ж лісты асудзіла чатырох менчукоў.

У Менску яшчэ аднаго мужчыну асудзілі за белы папяровы ліст паперы на акне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Ён атрымаў 25 содняў адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, напярэдадні за такія лісты на вокнах ужо асудзілі чатырох менчукоў.

Менчука Андрэя Грынчыка затрымалі ўвечары 27 ліпеня, на яго склалі пратакол паводле артыкула 24.23 КоАП. Прычынай для гэтага стаў белы ліст паперы на акне, які міліцыя расцаніла як пікетаванне.

Як паведамляе «Вясна», у пратаколе агляду, які склалі міліцыянты, было напісана, ліст паперы з'яўляецца незаконным бюлетэнем, які заклікае да пратэстных мерапрыемстваў і з'яўляецца адзіночным пікетам.

Сёння гэту справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Мужчына растлумачыў, што вывесіў ліст паперы ў знак пратэсту супраць гвалту, але не ведаў, што міліцыянты ўспрымуць яго «знак пратэсту, накіраваны на дэстабілізацыю дзейнага рэжыму».

Мужчына ў выніку атрымаў 25 содняў адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках