29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Лукашэнка хворы і ўсяго баіцца

33
Наталля Радзіна: Лукашэнка хворы і ўсяго баіцца
Наталля Радзіна

Трэба рыхтавацца да страйкаў і прадаўжаць барацьбу.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна дала вялікае інтэрв'ю каналу «Маланка».

Падчас інтэрв'ю Наталля Радзіна адзначыла, што барацьба за свабоду ў Беларусі трывае, але сёння яна прыняла крыху іншыя формы:

- Нічога ў Беларусі не суцішылася, нянавісць да Лукашэнкі велізарная, яго ненавідзіць ўся краіна, ён не можа нічога з гэтым зрабіць. Якія б рэпрэсіі ды пагромы не праводзіліся, ён усё адно ведае, што яго ненавідзіць народ. Доўга такая сітуацыя трываць не можа, я ў гэтым перакананая.

Стратэгія наступная - гэта санкцыі, страйкі, пратэсты. Мы сёння ўжо маем сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Трэба далей намагаць на іх ўзмацненні і цяпер ідзе падрыхтоўка страйку на прадпрыемствах, ідуць заклікі да прыватнага бізнэсу сыходзіць у адпачынак, закрываць свае прадпрыемствы, фірмы, кавярні, рэстарацыі. Я думаю, што ў тым ліку будуць і пратэсты. Аднак і самі пратэсты, увогуле, у Беларусі не скончыліся. Кожны дзень партызанскія акцыі праходзяць і ў Менску, і ва ўсіх беларускіх гарадах. Людзі паказваюць, што яны супраць гэтай улады, што яны не мерацца спыняцца і будуць змагацца да перамогі.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org упэўненая, што прыхільнікаў Лукашэнкі ў Беларусі практычна няма:

- Пра гэта сведчаць мае сябры і знаёмыя, якія ездзяць па гарадах, размаўляюць з людзьмі. Гэта канстатуюць блогеры і журналісты. Падтрымкі ў краіне ў Лукашэнкі няма. Людзі адкрыта абураюцца ў чэргах, у грамадскім транспарце, мы бачым гэта з сацыяльных сетак. Лукашэнка адназначна саступіў і я не думаю, што ў яго ёсць нейкі вялікі запас часу для таго, каб кіраваць краінай.

Наталля Радзіна мяркуе, што апошнія дзеянні дыктатара прадыктаваныя панічным страхам:

- Летась у яго быў відавочны нервовы зрыў, і з гэтага стану ён не выйшаў дагэтуль. Усе ягоныя дзеянні пацвярджаюць, што чалавек з’ехаў з глузду канчаткова. Пратэсты, якія былі ў жніўні, вельмі сур'ёзна пахіснулі і без таго не вельмі ўстойлівую псіхіку Лукашэнкі.

Адкрыта на публіку ён дагэтуль не выходзіць. Калі і выходзіць, то, як правіла, гэта супрацоўнікі спэцслужбаў або адмыслова падрыхтаваныя людзі, пераадзетыя пад рабочых, сялян, даярак ды іншых.

У рэальнасці ён баіцца людзей, баіцца выходзіць на публіку, баіцца сустракацца з народам. Успомніце знакамітую сцэну з заводу МЗКЦ у Менску, калі ён прыляцеў на сустрэчу з рабочымі: яго асвісталі, яму крычалі: «Сыходзь!». Гэта ягоны кашмарны сон, ён ведае, што гэта абавязкова паўторыцца.

Таму што будуць яшчэ страйкі і на прадпрыемствах, паверце мне. Будуць і пратэсты ў Беларусі. Так, ён спрабуе сёння ўзмацняць рэпрэсіі, але людзі разумеюць, што іншага варыянту, акрамя як знішчыць гэтую ўладу, гэты рэжым, няма. Інакш мы не выжывем. Таму сённяшняе паводзіны Лукашэнкі толькі ўзмацняюць нянавісць да яго і ўзмацняюць супраціў беларусаў дыктатуры.

Журналістка нагадала, што ў Беларусі больш за тры тысячы чалавек знаходзяцца ў турмах паводле палітычных артыкулаў і звярнулася да праваабаронцаў:

- Праваабаронцам, якія прызнаюць арыштаваных людзей палітвязнямі, трэба неадкладна пераглядаць крытэры, якія, магчыма, былі актуальныя раней, але яны зусім не актуальныя сёння ва ўмовах такіх дыктатур, як Беларусь ці Расея, калі супраць палітвязняў выкарыстоўваюцца эканамічныя артыкулы, людзей абвінавачваюць у экстрэмізме, у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Мы ведаем, што гэта абсалютная хлусня.

Наталля Радзіна мяркуе, што жорсткія эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі дапамогуць вызваліць палітвязняў:

- Трэба ўводзіць санкцыі супраць «Белнафтахіма» і «Беларуськалія», таксама супраць банкаў, супраць фінансавай сістэмы, аж да адключэння ад сістэмы SWIFT. Мы ведаем, што частка санкцыі ўжо ўведзеная, але трэба працягваць рухацца ў гэтым кірунку, таму што гэта, безумоўна, вельмі моцна падточвае рэжым. Мы гэта бачым сёння, бо ўжо на прадпрыемствах пачаліся праблемы. Трэба рухацца ў гэтым кірунку, бо санкцыі сапраўды паскораць крах рэжыму Лукашэнкі і дапамогуць, што самае галоўнае, вызваліць палітычных зняволеных.

Каментуючы сітуацыю з выдачай Расеяй беларускім уладам байца Аляксея Кудзіна, галоўная рэдактарка сайта Charter97.org адзначыла, што сёння рэжым Пуціна не надта адрозніваецца ад рэжыму Лукашэнкі:

- Рэжым Пуціна павінен несці адказнасць за падтрымку незаконных беларускіх уладаў і за тое, што ён выдае людзей, якіх абвінавачваюць абсалютна паводле палітычных артыкулаў, ні ў чым невінаватых людзей у беларускія турмы.

Як перамагчы рэжым Лукашэнкі? Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org бачыць выйсце ў страйкавым руху:

- Рабочыя пратэсты, якія праходзілі ў жніўні, былі шакавальнымі. Я дагэтуль бачу гэтых працоўных, якія выходзілі на прадпрыемствах, якія бунтавалі, пратэставалі.

Гэта тысячы людзей, яны выходзілі на вуліцы, яны збіраліся на плошчах, ішлі калонамі па сваіх гарадах. Гэтая энэргія нікуды не падзелася.

Так, уладам удалося пакуль здушыць стачачны рух, былі арыштаваныя вельмі многія актывісты. Так, людзі пакуль часова сышлі ў падполле, але паверце мне, працяг будзе, і працяг будзе вельмі сур'ёзным.

Бо да тых палітычным патрабаванняў, якія былі выстаўленыя ў жніўні, сёння дадаюцца яшчэ і эканамічныя, бо сітуацыя на прадпрыемствах пагаршаецца. Мы бачым, што праблемы на заводах, на фабрыках нарастаюць, людзей звальняюць, заробкі пачынаюць падаць, падаць сур'ёзна, умовы працы вельмі цяжкія на прадпрыемствах. Плюс усё гэта адбываецца ў атмасферы татальнага запалохвання і людзі не вытрымліваюць, людзі разумеюць, што трэба нешта рабіць, трэба пратэставаць.

Цяпер гучаць заклікі з боку рабочых лідараў да людзей: «Рыхтуйцеся да страйку!» Страйк - гэта сапраўды той вагар, які дапаможа нам ліквідаваць рэжым Лукашэнкі.

Так, сёння, магчыма, страшна выходзіць на пратэсты. Так, людзі разумеюць, што, можа быць, пакуль варта асцерагацца, але страйк - гэта той спосаб, які даволі бяспечны, бо арыштаваць усіх працоўных улады не ў стане. Стануць прадпрыемствы, якія вельмі залежаць ад спецыялістаў, якія на іх працуюць. Штрэйкбрэхераў на ўсе спецыяльнасці не знойдуць, улады не ў стане здушыць працоўны рух, калі ён стане сапраўды масавым.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках