19 красавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amazon аштрафавалі на 746 мільёнаў еўраў за невыкананне правіл прыватнасці ЕЗ

Amazon аштрафавалі на 746 мільёнаў еўраў за невыкананне правіл прыватнасці ЕЗ

Сама кампанія не згодная з такой пастановай.

Управа абароны звестак Люксембурга (CNPD) аштрафавала кампанію Amazon на 746 мільёнаў еўраў за невыкананне правіл прыватнасці ЕЗ.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Politico.

Паводле апошніх дакументаў кампаніі, пастанова была прынятая 16 ліпеня і орган-рэгулятар пастанавіў, што «апрацоўка персанальных звестак Amazon не адпавядала Агульнаму рэгламенту ЕЗ абароны звестак".

«Мы ўважаем пастанову CNPD за неабгрунтаваную і маем намер смела абараняцца ў гэтым пытанні», - гаворыцца ў заяве кампаніі.

Адказваючы на пытанне пра пастанову, прадстаўнік Amazon сказаў: «Мы катэгарычна не згодныя з пастановай CNPD і мерымся падаць апеляцыю. Пастанова, якая тычыцца таго, як мы паказваем кліентам рэлевантную рэкламу, грунтуецца на суб'ектыўных і неправераных інтэрпрэтацыях еўрапейскага закона аб прыватнасці і прапанаваны штраф абсалютна не адпавядае нават гэтай інтэрпрэтацыі».

Орган абароны звестак таксама патрабуе «перагляду практыкі», але ў дакументацыі не апісваецца, у чым менавіта патрабаванні.

Нагадаем, Суд Еўрапейскага Звязу падтрымаў онлайн-платформу Amazon, скасаваўшы пастаову Еўрапейскай камісіі, згодна з якой кампанія атрымала незаконную дзяржаўную дапамогу ў Люксембургу ў выглядзе зніжэння падаткаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках