25 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначэнні ў рэжыму ўсё смяшнейшыя і смяшнейшыя

23
Прызначэнні ў рэжыму ўсё смяшнейшыя і смяшнейшыя
ФОТА: NN.BY

У хунты сканчаюцца людзі.

Telegram-канал «Нік і Майк» піша, чаму беларусы не павінны апускаць рукі ў сваёй барацьбе.

1. Няма пункта, пасля якога акупанты зразумеюць, што перамаглі. Дакладней, гэты пункт ёсць, але ён не часовы, а падзейны. Падзейны – гэта калі мы змірымся, што саступілі. Пакуль мы не здаліся, такі пункт сыходзіць прэч за далягляд, каб ніколі не прыйсці. Час гуляе супраць хунты. Гэта факт відавочны, як узыход сонца. Ідэалогія правісла, наборы ў ваенную акадэмію, акадэмію міліцыі нізкія як ніколі і будуць падаць далей. Прыток у гэтыя структуры ідзе за кошт зусім ужо няякаснага матэрыялу і ніяк не кампенсуе адток.

2. У хунты сканчаюцца людзі. Прызначэнні ўсё смяшнейшыя і смяшнейшыя. Учора пісалі пра кадравы дзень або сітуацыю ў «Белтэлекаме». Або іншы прыклад – дырэктар Нацыянальнага тэатра оперы і балета калгаснік Гарбузаў, які тыкае народным артыстам.

Даўжыня пратэсту перавяла колькасць дзён у якасць жыцця і камунікацый тых, хто памыліўся са стаўкай, паставіўшы на «будзе, як раней – трохі пабузяць і хутка ўсё супакоіцца». Ужо самаму апошняму ябацькааптымісту зразумела, што не супакоілася. І не супакоіцца.

Усё часцей і часцей у зносінах гучыць: «Ні з кім "адтуль" я за адзін стол не сяду» (фізкульт-прывітанне, Рутэнка). Сярожа, тут такая справа, што нярукапаціскальнымі ў прыстойным грамадстве становяцца якраз тыя, хто на баку зла і гвалту. Калі спадзявацца на кватэры ў абмен на здраду прысягі, то з табой не будуць размаўляць ні аднакурснікі, ні аднакласнікі, ні сябры (вядома, калі яны не ўдзельнічаюць у той самай праграме «кватэры ў абмен на гвалт»). Ды і родны брат можа паслаць нахер, так, Сяргей?

3. Так, няма прыгожай карцінкі шматтысячных натоўпаў натхнёных людзей. Так, карнікі арыштоўваюць, садзяць, здзекуюцца. Гэта самая складаная частка, таму што даводзіцца рацыянальнае паставіць над цяжкім эмацыйным. Мяркуем, што ў перыяд 1941–1944 мала каму ў галаву прыходзіла падымаць рукі да неба і патэтычна ўскрыкваць «ды як яны так могуць? Яны што, нелюдзі?».

Так, могуць рабіць нечалавечае. Тое, што звычайнаму мозгу складана ўспрыняць. Так, ім могуць даводзіць супярэчлівыя ўстаноўкі. Так, яны будуць забывацца, што ўчора плялі адваротнае. Так, з імі бессэнсоўна загаворваць на тэму таго, дзе другая частка Ніка і Майка, дзе ўкраінскія джыпы, чаму беларуская мытня так рэдка знаходзіць кантрабанду цыгарэтаў, чаму беларускія памежнікі перасталі лавіць іракцаў з гэтага боку мяжы, але ўзмоцнена ловяць беларусаў, якія таксама хочуць перабрацца у Еўропу, дзе абяцаныя аповеды пра «расейскіх лялькаводаў, якія вядуць да “Газпраму” і нават вышэй». Гэта ўсё бессэнсоўна, у іх на месцы той частцы, дзе мозг і сумленне, размешчаны модуль прыёму прапаганды і загад.

Але як гэта ўсё ўплывае на тое, што нам трэба адчуваць сябе ў паразе? Падзеі 2020 ужо тым добрыя, што расплюшчылі вочы 80% на тое, дзе акапаліся фашысты і хто менавіта на тым баку, на што яны здольныя і да чаго гатовыя. Пазбавіцца ад ілюзій «міліцыя з народам» – дорага каштуе. І заадно даведацца, што яны гатовыя жарсцвіць і забіваць, пакідаць дзяцей сіротамі, пакідаць уразлівыя групы насельніцтва без дапамогі, а Беларусь без будучыні, без культуры, без адукацыі, без спорту. Гатоўнасць выкарыстоўваць людзей, якія ўцякаюць ад войнаў, у якасці прылады гібрыднай вайны характарызуе толькі іх, але ніяк не нас.

Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета – гэта не толькі пра тое, што мы пазналі і палюбілі адно аднаго за салідарнасць, за гатоўнасць прыйсці на дапамогу, за імгненны збор вады для абложанай Новай Баравой, за кветкі незнаёмым дзяўчатам. Мы даведаліся адно аднаго – гэта яшчэ і пра тое, што мы даведаліся, хто на тым баку і на што яны гатовыя.

Хутка год, як маральная перамога за намі замацаваная афіцыйна, і недзе паўтара года з моманту, калі ўлада канчаткова пацярпела паразу і ператварылася ў хунту. У яе няма шанцаў перамагчы. У нас ёсць усе шанцы наблізіць яе канец. Дзе тут час меркаваць, што мы саступілі?

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках