28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На колькі расейскаму бюджэту абыходзіцца ўтрыманне Лукашэнкі

14
На колькі расейскаму бюджэту абыходзіцца ўтрыманне Лукашэнкі

Неаплачаныя пазыкі год ад году растуць.

Нядаўняя сустрэча Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу доўжылася пяць гадзінаў. Ясна, што адной з галоўных тэмаў было эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краінаў. Дакладней сказаць, наколькі моцнай будзе расейская «падпорка» пад беларускай эканомікай, якая без яе, вядома, не абыдзецца, піша чэшскае выданне iRozhlas (пераклад – inosmi.ru).

А як гэта выглядае на практыцы? Прывяду некалькі прыкладаў. У пачатку лета Беларусь атрымала ад Расеі чарговы транш крэдыту памерам 500 мільёнаў даляраў. Паўгода таму Менск атрымаў столькі ж. На першы погляд можа здацца, што гэта звычайны крэдыт, які адна краіна дае іншай, а пры выплаце атрымлівае свой абумоўлены адсотак.

Але, як падкрэсліваюць эксперты, у расейска-беларускіх стасунках гэты нармальны механізм не працуе. Адсоткі ўсё множацца, неаплачаныя пазыкі год ад году растуць, а Менск прадаўжае атрымліваць ад Масквы ўсё новыя і новыя крэдыты.

Гэты фармат фінансавага «супрацоўніцтва», калі Расея проста датуе беларускую эканоміку, фармаваўся цягам многіх гадоў. Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, толькі ў 2005–2015 гадах беларуская эканоміка атрымала ад Расеі 106 мільярдаў даляраў.

Сваю ролю гуляюць і кошты энэрганосьбітаў, то-бок расейскай нафты і газу. Паказальны прыклад – прыродны газ, кошт якога для Беларусі цяпер у тры з паловай разы ніжэйшы, чым максімальны кошт для заходніх пакупнікоў.

Яшчэ адзін спосаб законна дапамагаць беларускай эканоміцы – прывілеі для беларускіх кампаній пры выхадзе на расейскі рынак.

Іншым партнёрам Расеі, напрыклад з Еўразійскага эканамічнага звязу, падобныя перавагі недаступныя. Менавіта гэтыя захады і трымаюць цэлыя галіны беларускай эканомікі, перш за ўсё машынабудаванне і харчовую прамысловасць. Паводле падлікаў Даследчага інстытута энэргетыкі і фінансаў, падобная сістэма прынесла беларускай эканоміцы ў 2011–2020 гадах 11 мільярдаў даляраў.

Такім чынам, гаворка ідзе пра дзясяткі ці нават сотні мільярдаў даляраў, якія пуцінскі рэжым літаральна ўпампоўвае ў рэжым Лукашэнкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках