25 красавiка 2024, Чацвер, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікоптар польскіх памежнікаў пачаў патруляваць літоўска-беларускую мяжу

2
Гелікоптар польскіх памежнікаў пачаў патруляваць літоўска-беларускую мяжу

Чакаецца прыбыццё яшчэ аднаго гелікоптара з Нямеччыны.

Гелікоптар польскіх памежнікаў Kania (мадэрнізаваны Мі-2) 30 ліпеня пачаў патруляваць літоўска-беларускую мяжу, паведаміла памежная служба Польшчы.

Варшава апавясціла агенцтва бяспекі знешніх межаў Frontex ЕЗ, што скіроўвае гелікоптар з экіпажам і тэхнічным персаналам.

29 ліпеня ў Літву накіраваліся першыя патрулі польскай памежнай службы. У верасні туды рушыць ад яшчэ адна група памежнікаў з Польшчы, а таксама машына назірання з экіпажам. У цэлым плануецца перакідка 40 чалавек.

Дамоўленасць пра выкарыстанне польскага гелікоптара была дасягнутая 10 ліпеня на перамовах прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з выканальным дырэктарам Frontex Фабрысам Лэджэры. Чакаецца прыбыццё яшчэ аднаго гелікоптара з Нямеччыны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках