20 красавiка 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палёт рагозінскага ніта

18
Палёт рагозінскага ніта
КАСМІЧНЫ МОДУЛЬ «НАВУКА»
ФОТА: TWITTER.COM/NASA

Расейскае кіраўніцтва паведамляе пра поспехі ў стварэнні новай зброі.

Усё ў нас «перадавое», «не мае аналагаў у свеце».

Праверыць гэтыя заявы немагчыма ў сілу таемнасці такіх распрацовак.

Але ёсць спосаб, праліць святло на надзіманыя поспехі – ацаніць у тэхналагічным сектары тое, што даступна ўсеагульнай увазе, што схаваць немагчыма.

Яскравы прыклад – касмічны модуль «Навука». Простую, быццам бы, задачу, развязвалі не раз – запусціць да МКС і прыстыкаваць. Але не – не атрымалася.

Сёння ў дадатак да непаладак папярэдніх дзён дадалася яшчэ адна праблема – пасля стыкоўкі з «Навукай» ціск у модулі «Зорка» ўпаў да крытычнай адзнакі. Створаная супольная з NASA працоўная група.

Ды і як не стварыць? Калі «пры спробе перайсці ў новы сегмент станцыі насустрач касманаўтам вылецеў двухсантыметровы ніт».

Усюды, дзе заявы Пуціна і ягоных падначаленых можна праверыць фактамі, адно і тое – недаробкі, паломкі, ашуканства. Ад продажу вакцынаў за мяжу да космасу.

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках