19 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Выдаючы беларускіх грамадзянаў, Расея псуе рэшткі свайго іміджу

13
Эксперт: Выдаючы беларускіх грамадзянаў, Расея псуе рэшткі свайго іміджу

Чаму Масква так сябе паводзіць?

Паводле словаў кіраўніка прававых праграмаў Маскоўскай Хельсінкскай групы Рамана Кісялёва, выдаючы беларускіх грамадзянаў нягледзячы на забарону ЕСПЧ, Расея парушае свае міжнародныя абавязальніцтвы.

Чаму Расея так сябе паводзіць, незразумела, заўважыў праваабаронца: «Магчыма, Лукашэнка на апошняй сустрэчы з Пуціным папрасіў выдаваць усіх “уцекачоў”. А Пуцін не думае, што магчыма адмовіць калегу ў такой дробязі. Адсюль усё і пайшло. Магчыма, усё развіваецца і паводле іншага сцэнару. Але ўсё ж падобна, што нейкае прадпісанне звыш ёсць».

У каментары «Голасу Амерыкі» эксперт адзначыў, што ў рамках Еўрапейскай канвенцыі Расея бярэ на сябе абавязальніцтвы і ўзважвае рызыкі, калі прымае падобныя пастановы: «Калі потым чалавек зазнае катаванні, то да Расеі можна прад'явіць прэтэнзіі ў ЕСПЧ. Узровень адказнасці тут прамалінейны».

Калі гаварыць у больш шырокіх тэрмінах, то Расея, несумненна, нясе адказнасць за неправавыя экстрадыцыі, падкрэсліў Кісялёў. З ягонага гледзішча, гэта ставіць пад пагрозу лёсы тысячаў беларусаў, якія жывуць у Расеі.

Прадстаўнік МХГ заявіў, што ў Расеі «аселі блізу паўмільёна беларусаў. Беручы пад увагу маштаб рэпрэсій, пад удар можа трапіць любы з іх».

«Вядома, Расея псуе сабе рэшткі іміджу, і не толькі ў вачах міжнароднай супольнасці, але і ў вачах расейцаў і асабліва беларусаў. Грамадзяне Беларусі ўсё больш і больш пераконваюцца, што Расея ім не сяброўка», – падкрэсліў праваабаронца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках