24 красавiка 2024, Серада, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя прыставы прыехалі па маёмасць Юрыя Чыжа

13
Судовыя прыставы прыехалі па маёмасць Юрыя Чыжа
ЮРЫ ЧЫЖ

Аднак зноў не змаглі трапіць у дом.

«Наша Ніва» працягвае назіраць за эпапеяй з арыштаванай маёмасцю Юрыя Чыжа. Чыж павінен выплаціць яшчэ 225 тысяч былому мэнаджару Трайпла Мікалаю Чукісаву, якому права спагнання, у сваю чаргу, перадаў Уладзімір Япрынцаў.

У першы прыход судовых выканаўцаў, 22 ліпеня, патрапіць унутр дома ім не ўдалося, бо знутры па двары бегалі вялікія сабакі, якія брахалі і спалохалі супрацоўнікаў.

Учора, 30 ліпеня, выканаўцы зрабілі другую спробу трапіць за плот. Сабак там ужо не было: паводле пастановы органаў прымусовага выканання спецыялісты загналі іх у вальеры. Але ў выніку судовыя выканаўцы за дзверы дома ўсё роўна не патрапілі, атрымалася агледзець толькі ўчастак. Са слоў прысутных, у гэты момант з'явіліся невядомыя.

Дагэтуль невядома, ці знаходзіцца цяпер у доме Юрыя Чыжа раней апісаная маёмасць, якая павінна быць вынесеная.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках