29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

48 гадзін танцаў: Бэрлін упершыню правядзе ковід-эксперымент у начных клубах

48 гадзін танцаў: Бэрлін упершыню правядзе ковід-эксперымент у начных клубах

Танцавальная вечарынка пройдзе 6-8 жніўня.

У Бэрліне ўпершыню правядуць эксперымент адносна таго, наколькі бяспечна дазваляць працу начных клубаў, калі ўсе госці перад тым атрымаюць адмоўны вынік тэсту на каранавірус.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Праект арганізуе дэпартамент культуры Сената Бэрліна ў супрацоўніцтве з клінікай «Шарытэ».

Танцавальная вечарынка пройдзе 6-8 жніўня на працягу 48 гадзін. У праекце ўдзельнічаюць клубы Crack Bellmer, Festsaal Kreuzberg, Kitkat, Metropol, Salon zur Wilden Renate і SO36.

Усяго 2000 чалавек-удзельнікаў эксперыменту змогуць свабодна перасоўвацца паміж гэтымі лакацыямі, без патрабавання насіць маскі і захоўваць дыстанцыю. Пропускам на ўваход будзе білет і свежы адмоўны ПЦР-тэст у лабараторыі-партнёра праекта - незалежна ад таго, хварэлі яны на каранавірус раней і ад наяўнасці вакцынацыі. Арганізоўваць тэставанне будуць непасрэдна перад уваходам на мерапрыемства, выніку трэба будзе чакаць на месцы.

Такое рашэнне прынялі праз наяўнасць першых доказаў таго, што вакцынаваныя людзі таксама могуць быць носьбітамі віруса, нават не маючы сімптомаў. Паказальным лічаць прыклад музычнага фестывалю ў Утрэхце ў Нідэрландах: нягледзячы на патрабаванне негатыўнага тэсту, прышчэпкі ці даведкі аб перанесенай хваробы, там заразілася амаль 1000 чалавек. Таму ў рамках нямецкага экспэрыменту такой рызыкі хочуць пазбегнуць.

Недахопам эксперыменту ўважаюць, што ўдзельнікі вечарынкі могуць перасоўвацца паміж клубамі. Яны размешчаны не зусім побач, людзі могуць па дарозе скарыстацца транспартам або зайсці ў бар, таму пасля не будзе зразумела, ці сама падзея была крыніцай заражэння.

Раней такія меры арганізоўвалі ў шэрагу іншых краін, між іншых Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Францыі і Гішпаніі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках