25 красавiка 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Агурбаш: Я ўжо нічога не баюся

24
Анжаліка Агурбаш: Я ўжо нічога не баюся
АНЖАЛІКА АГУРБАШ

Трэба спыніць рэпрэсіўную машыну ў Беларусі.

Спявачка Анжаліка Агурбаш, выдачы якой патрабуе Менск, не звярталася да расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пра гэта яна заявіла ў эфіры Еўрарадыё. Агурбаш абурылася, што некаторыя СМІ паведамілі пра яе зварот да Пуціна. "Але калі будзе магчымасць, звярнуся, – кажа спявачка. – Папрашу дапамогі для ўсяго беларускага народа".

Анжаліка Агурбаш мае расейскі пашпарт. Пра тое, што ў дачыненні да яе распачалі ў Беларусі крымінальную справу, яна даведалася некалькі тыдняў таму, але не апавяшчала гэта да мінулай пятніцы.

"Я ўжо нічога не баюся, – кажа спявачка. – Я падтрымлівала братоў і сясцёр-беларусаў увесь гэты год, як магла".

Агурбаш падкрэсліла: трэба спыніць рэпрэсіўную машыну ў Беларусі.

Пра тое, што ў дачыненні да беларускай спявачкі Анжалікі Агурбаш, якая жыве ў Маскве, у Беларусі распачалі крымінальную справу паводле двух артыкулаў ("Распальванне варожасці або розні" і "Абраза прэзідэнта") стала вядома 2 ліпеня з яе відэазвароту. 5 ліпеня Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што накіравала просьбу ў Генпракуратуру Расеі пра выдачу яе для змушэння да крымінальнай адказнасці.

Агурбаш пасля падзей жніўня 2020 года падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, яна ўдзельнічала ў акцыях ля беларускай амбасады ў Маскве.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках