19 красавiка 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БАР: Страйк - адзінае выйсце

15
Рада БАР: Страйк - адзінае выйсце

Але патрэбна канкрэтная падрыхтоўчая праца.

Усе мы хочам жыць у нармальнай краіне, атрымліваць годны заробак за сваю працу, адчуваць сябе ў бяспецы і быць упэўненымі ў будучыні нашых дзяцей. Сённяшняя рэальнасць у Беларусі цалкам іншая: рабочыя часта працуюць у паўразбураных цэхах на няспраўным абсталяванні, рызыкуючы не вярнуцца дадому. Мы атрымліваем капейкі, а паразіты рознай масці балююць за наш кошт. Працоўнага чалавека не паважаюць: нам навязалі кабальную кантрактную сістэму, масавыя звальненні носяць адвольны характар, нам затыкаюць раты, нязгодных садзяць у турмы, хаваюць праўду пра траўматызм і смяротнасць на вытворчасці.

Пара падымацца з каленяў. Бо ў краінах, дзе заробкі і ўзровень жыцця ў разы вышэйшы, чым у Беларусі, рабочыя дамагліся гэтага самі, баронячы свае законныя правы ўсімі магчымымі спосабамі.

Давайце верыць у сябе. Красавік 1991 года, жнівень 2020 года. Рабочы клас Беларусі ўжо паказваў сваю сілу. Цяпер мы павінны перамагчы!

Страйк - адзіны выхад з сітуацыі, але патрэбна канкрэтная падрыхтоўчая праца:

- Агітацыя.

- Падрыхтоўка ўдзельнікаў.

- Размеркаванне абавязкаў.

- Праверка гатоўнасці.

Што мы робім?

1. Набіраем масу - усталёўваем гарызантальныя сувязі: размаўляем з калегамі/сябрамі/паплечнікамі, правяраем колькасць.

2. Вядзём тлумачальную працу (як вусна, так і з дапамогай газет, улётак і інтэрнэту).

3. Асабістая і сямейная падрыхтоўка - дзе і як мы і нашы блізкія правядуць час страйку.

4. Матэрыяльная арганізацыя - здымаем грошы ў банку, запасімся прадуктамі і іншымі неабходнымі рэчамі для перыяду страйку.

5. Практычная падрыхтоўка - прадумваем і рэалізуем крокі бяспечнага прыпынення вытворчасці.

Мы - рабочыя. Мы - народ Беларусі. Мы - сіла!

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках