19 красавiка 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн падаражэў да максімуму з сярэдзіны траўня

10
Біткойн падаражэў да максімуму з сярэдзіны траўня

Найбуйнейшая крыптавалюта у свеце працягвае набіраць абароты.

Біткойн падаражэў у нядзелю, 1 жніўня, да 42 606 даляраў, самага высокага ўзроўню з 18 траўня. Найбуйнейшая крыптавалюта у свеце працягвае набіраць абароты.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Біткойн, які на працягу некалькіх тыдняў меў тэндэнцыю да зніжэння ў параўнанні з рэкордам сярэдзіны красавіка блізу 65 тысяч даляраў, цяпер расце больш за тыдзень. Каментары Ілана Маска і Кэці Вуд дапамаглі вывесці яго з тэндэнцыі да зніжэння. Дапамаглі таксама заявы Amazon, звязаныя з лічбавымі актывамі, і звязаныя з гэтым спекуляцыі.

Эдвард Моя, старшы аналітык рынку Паўночнай Амерыкі ў Oanda Corp., выказаў перасцярогу ў дачыненні да нядаўняга рыўка. «Раздробная цікавасць высокая, у той час як інстытуцыйная цікавасць крыху адстае і мае патрэбу ў новых ўхваленнях, - сказаў ён.

"Будзе нядзіўна, калі біткойн пашырыць гандлёвы дыяпазон ад 30 тысяч да 42 тысяч даляраў і паспрабуе дасягнуць 45 тысяч даляраў. Аднак для таго, каб перавысіць 50 тысяч даляраў, біткойну спатрэбяцца пэўныя высілкі. Толькі канчатковы прарыў вышэй за 50 тысяч даляраў прыцягне новыя плыні і прасігналізуе аб змене больш шырокага кірунку рынку", - сказаў Панкадж Балані, генеральны дырэктар біржы крыптадэраватываў Delta Exchange.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках