24 красавiка 2024, Серада, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыпаркаваць аўтамабіль у Менску стане даражэй

Прыпаркаваць аўтамабіль у Менску стане даражэй

У сталіцы павышаюцца тарыфы на паслугі аўтастаянак.

З 1 верасня дзяржарганізацыя «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» павышае тарыфы на паслугі захоўвання транспартных сродкаў на аўтастаянках.

За захоўванне транспартнага сродку масай да 3,5 тоны на ўсіх стаянках грамадзяне будуць выплачваць 42 рублі на месяц, паведамляецца на сайце арганізацыі. Выключэнне зробленае для аўтастаянак №15 (ст. метро «Маладзёжная») і №92 (вул. Гікалы, 1).

Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў гэты тарыф на паслугі складзе 46 рублёў штомесяц. Столькі ж будзе складаць цана захоўвання аўтамабіляў на стаянках №15 і №92.

У мінулы раз паслугі арганізацыі «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» даражэлі ў лістападзе 2020 года.

Тады месячны тарыф для грамадзян быў устаноўлены ў сумепамеры 40 рублёў, для юрыдычных асоб і іпэшнікаў - 44 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках