28 лiстапада 2021, Нядзеля, 14:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто ў краіне гаспадар?

6
Хто ў краіне гаспадар?

Запасімся прадуктамі, купляем лекі, адкладваем гатоўку.

Такія палітычныя гульні. Яны завязаныя цалкам на грошах і дыпламатыі. Была б воля чыноўнікаў, санкцыямі даўно ўжо перакрылі б увесь кісларод і перасідзенту, і ягонай хеўры крывасмокаў.

Яны выдатна разумеюць, што засталося нядоўга, што неўзабаве яны не змогуць ні зарабіць, ні выдаткаваць на тэрыторыі нашай краіны ніводнай капейкі. Таму і нервуюцца, таму і памыляюцца на кожным кроку.

Але калі б не было нас, не было б ні санкцый, ні гэтых памылак. Толькі паглядзіце, як сутаргава яны кідаюцца паміж пошукамі інфарматараў і пераабуваннем сваіх кампаній літаральна ў паветры. Мяняюць юрыдычныя асобы, мяняюць перавозчыкаў, выдумляюць новыя метады кантрабанды. Нам засталося толькі сказаць рашучае слова.

Белкалію больш не будзе. Шахты прыпыняюць, людзей не набіраюць, скарачаюць дзейных супрацоўнікаў. Нам усяго трэба забіць астатні цвік: застацца дома. Да таго, як «застабілы» прададуць астатнюю галінку нашага лесу, пакуль лу не перапісаў на «любімага» апошні вінцік нашых з вамі заводаў.

Час сказаць сваё смелае слова. З Белкаліем мы перамаглі, даціснулі. А значыць, справімся і з астатнімі.

Запасімся прадуктамі.

Купляем лекі.

Адкладаем гатоўку.

Выводзім апошняе з банкаў, вельмі хутка спыняцца і яны.

Нам усім патрэбна паўза, каб зразумець, як развівацца далей. А за час гэтай паўзы ў якасці прыемнага бонуса будзе няпросты, доўгі працэс пасадкі ўсіх вінаватых у слязах нашых матуль, вінаватых у здзеках з нашых дзяцей. Пара ўспомніць, хто мы ёсць.

Страйку быць!

ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «БЕЛАРУСКАГА АБ'ЯДНАННЯ РАБОЧЫХ» (БАР)

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».