19 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці кіроўца паказаў ДАІ дакументы, выдадзеныя няіснай дзяржавай

20
У Гарадзенскай вобласці кіроўца паказаў ДАІ дакументы, выдадзеныя няіснай дзяржавай

Яны нагадваюць пра тое-сёе.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, на аўтадарозе М6 (Менск - Гародня) супрацоўнікі АДАІ Іўеўскага РАУС спынілі аўтамабіль Volkswagen Transporter пад кіраваннем 47-гадовага жыхара горада Менска. Для праверкі мужчына паказаў выдадзенае на ягонае імя пасведчанне кіроўцы, пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік самаходнай прылады, пашпартную картку і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку. У праваахоўнікаў паўсталі сумневы аб сапраўднасці дакументаў. Іх канфіскавалі і накіравалі ў Лідскі міжраённы аддзел ГКСЭ для правядзення судовай тэхнічнай экспэртызы, піша onliner.by.

«Падчас даследавання ўстаноўлена, што пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку вырабленае прадпрыемствам, якое ажыццяўляе выпуск гэтай прадукцыі. Астатняе з'яўляецца «псеўдадакументамі». Яны вырабленыя ад імя дзяржавы, якой на дату іх выдачы, указаную ў выходных звестках, не існавала, і адрозніваюцца вонкавым выглядам ад сапраўдных дакументаў з пэўнай ступенню абароны. Акрамя таго, пашпартная картка належыць да аб'ектаў з няісным найменнем тыпу дакументаў», - паведаміла Алена Місюкевіч, афіцыйная прадстаўніца ўправы ГКСЭ Гарадзенскай вобласці.

Таксама падчас даследавання ўстаноўлена, што пасведчанне кіроўцы, пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік самаходнай прылады і пашпартная картка выкананыя спосабам струйнага друку з выкарыстаннем шматколернага прынтэра.

Паводле гэтага факту супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку.

Між тым сімвал на апублікаванай ГКСЭ фатаграфіі дазваляе зрабіць здагадку, што гаворка ідзе пра так званую структуру «Земства Белай Русі» або «Абшчыну Белай Русі». Мы ўжо распавядалі раней, што людзі з гэтай групы называюць сябе савецкімі людзьмі, «дзяржаўнікамі», тыя, хто з імі знаёмы менш, называюць іх «жывымі чалавекамі-суверэнамі» або нават «жывымі з БССР». Даводзяць адсутнасць грамадзянства РБ і несапраўднасць закона аб перайменаванні БССР у РБ, мяркуюць, што распаду СССР дэ-юрэ не здарылася, бо падзея не пацверджаная дакументальна.

Што да самога сімвала, то мяркуецца, што гэта інгліі - сімвал старажытнай культуры славян. Руна ў цэнтры, якая нагадвае перавернуты пацыфік, азначае «мір». Зорка інгліі азначае прыналежнасць да структуры «Земства Белай Русі» або «Абшчыны Белай Русі». Прадстаўнікі гэтай структуры стварылі ўласныя пасведчанні ў альтэрнатыву пашпартам, уласныя нумарныя знакі на аўто, магчыма, і ўласныя пасведчанні кіроўцы таксама.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках