20 кастрычнiка 2021, Серада, 18:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне - рэкорд продажаў новых і ўжываных аўто

1
Ва Украіне - рэкорд продажаў новых і ўжываных аўто

У Беларусі гэты паказчык значна ніжэйшы.

Пакуль дзяржаўная прапаганда распавядае пра «варожую Украіну» з крызісам і нестабільнасцю, толькі за ліпень украінцы купілі ў салонах 9 800 новых аўто на агульную суму 305 млн даляраў - гэта рэкордны паказчык з пачатку 2014 года (менавіта ў гэтым годзе ва Украіне пачалася вайна). Расце ў краіне і купля былых ва ўжыванні аўто. Усяго з пачатку года ва Украіне рэгістрацыйныя нумары атрымалі 58 100 новых легкавых аўто, што на 28% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Для параўнання: за 7 месяцаў гэтага года ў Беларусі прададзена 23 304 новых аўто, у той час як летась за гэты перыяд было прададзена 29 179 аўтамабіляў. За ліпень было прададзена 3 580 аўто з салонаў, 28% ад агульнага аб'ёму продажаў за сем месяцаў прыпадае на расейскую LADA.

Ва ўмовах эканамічнай і палітычнай нестабільнасці, зніжэння даходаў і чакання паглыблення крызісу, беларусы страчваюць магчымасць нават планаваць буйныя пакупкі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».