29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Пракоп’еў: У страйку - здыхлікава смерць Лукашэнкі

25
Вадзім Пракоп’еў: У страйку - здыхлікава смерць Лукашэнкі
ВАДЗІМ ПРАКОП’ЕЎ

Моцны зварот да беларускіх шахцёраў.

Вядомы беларускі бізнэсовец і палітычны дзеяч Вадзім Пракоп’еў запісаў моцны зварот да шахцёраў у сувязі з гадавінай заснавання страйкаму ААТ «Беларуськалій»:

- Лукашэнка ведае, што ён асуджаны, але не чакайце ад яго мужнасці, ён не сыдзе. Такіх можна выгнаць толькі венікам. Шахцёры, вы выдатна ведаеце, чым вы можаце дапамагчы.

Страйкам вы не толькі вяртаеце сабе годнасць. Забастоўка, без перабольшання, захоўвае жыцці беларусаў. Забастоўка - гэта тое, чаго гэтая падла баіцца больш за ўсё. Няма ў яго прыёму супраць усеагульнай забастоўкі. У страйку - здыхлікава смерць.

Не бойцеся, не верце галавастаму нягодніку. Сілы ў вас, не ў яго. Узгадайце, як ён тады разгубіўся і пацеў, такое можна зрабіць толькі разам. Вазьміцеся за рукі, не аддавайце сваіх і пакажыце, хто ў доме гаспадар.

Усё жыццё стараюся пазбягаць напышлівых слоў, але вось, што я скажу, дарагія шахцёры. Гэта менавіта той выпадак, калі вы можаце выратаваць нашу радзіму. Мы ў вас верым.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках