19 красавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія базы звестак рэжыму ўзламалі беларускія кіберпартызаны

22
Якія базы звестак рэжыму ўзламалі беларускія кіберпартызаны

Па уладзе нанесены магутны ўдар.

Учора хакеры-патрыёты заявілі, што атакавалі сістэму камер фіксацыі хуткасці і сачэння.

«Аперацыя набыла дыверсійны характар. Гэтым разам быў нанесены фатальны ўдар па сістэме камер фіксацыі хуткасці і сачэння.

Наша каманда зноў пабывала ва ўнутраных сетках рэжыму. З дапамогай магутнага інструментара камеры былі ускрытыя і пашкоджаныя, вузлы сувязі нейтралізаваныя.

Таксама, дзякуючы комплекснай атацы, апрацоўка ўжо больш як 125 тысяч штрафаў прыпыненая. Рэжым пакараны рублём.

Пры аналізе баз звестак стала відавочна, што камеры не толькі фіксавалі перавышэнне хуткасці, але і былі выкарыстаныя спецслужбамі для сачэння за непажаданымі рэжыму», - распавялі кіберпартызаны.

Варта адзначыць, што раней кіберпартизаны ўзламалі сістэмы звестак службы 102, ДАІ, АІС «Пашпарт». Таксама былі атрыманы звесткі з сістэмы Управы Уласнай Бяспекі МУС.

Таксама хакеры-патрыёты атрымалі доступ да відэакамерам на Акрэсціна і відэа з дронаў МУС.

Экспэрты кібербяспекі мяркуюць, што напады кіберпартызан - беспрэцэдэнтныя і наносяць наймагутнейшы ўдар па рэжыме Лукашэнкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках