23 верасня 2021, Чацвер, 0:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: запасайцеся прадуктамі, лекамі, адкладайце грошы

3
Меркаванне: запасайцеся прадуктамі, лекамі, адкладайце грошы

Абвастрэнне сітуацыі можа здарыцца ў кожны момант.

Калі ў сеціве пачынаюць з'яўляцца разнастайныя меркаванні экспэртаў шарлатанаў пра тое, што пратэст заглух, хочацца ў іх запытацца: а вы наогул у Беларусі былі калі-небудзь? Бо пратэст - гэта не толькі яго праява, але і яго адчуванне, жаданне змяніць сітуацыю.

Як мінімум, беларусы жывуць у пастаянным перадпратэстным стане. Едзеш на працу і бачыш вакол засілле чырвона-зялёных ануч. Ужо гэтага дастаткова для ўнутранага раздражнення.

Як максімум, беларусы перманентна адчуваюць сябе як на парахавой бочцы, жадаючы выказаць сваю нязгоду.

Але навошта масавыя выхады і звышрызыкі, калі «зрабіць хоць нешта» супраць сістэмы можна ўжо сёння, ніяк сябе пры гэтым не падстаўляючы: запаволіць працу прадпрыемстваў і ўсіх арганізацый. Навошта працаваць на сінія пальцы? Навошта дапамагаць яму забяспечваць зграю сабак? Расслабцеся і проста назірайце за тым, як руйнуецца намётавы гарадок мусарні.

І памятайце, абвастрэнне сітуацыі можа здарыцца ў кожны момант. Гэта можа здарыцца заўтра, а можа і праз пару тыдняў. Выкарыстоўвайце кожны дзень з карысцю: рыхтуйцеся. Закупляйцеся прадуктамі, лекамі, адкладайце грошы. І памятайце, хто, калі не мы?

Страйку быць

Telegram-канал БАР «Беларускае аб'яднаньне працоўных»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».