27 верасня 2021, панядзелак, 7:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўшчыкі падаюць на «Віталюр» у суд

10
Пастаўшчыкі падаюць на «Віталюр» у суд

Кампанія рызыкуе паўтарыць лёс «Домашнего».

Як стала вядома «Нашай Ніве», трывожная сітуацыя складваецца вакол яшчэ адной вядомай сеткі рытэйла - «Віталюр», якой кіруе бізнэсовец Аляксандр Яцук.

Пастаўшчыкі кажуць, што «Віталюр» з імі не разлічваецца: вядома пра запазычанасць на 444 тысячы рублёў перад пастаўшчыком круп «Экалайнгруп», пра пазыку на 159 тысяч перад «Малочным светам - сталіца». Інфармацыю пра гэта публікуе суд.

Як вынікае з балансавай справаздачнасці кампаніі, 2020 год ёй даўся цяжка. Чыстая страта «Віталюра» - больш за 25 мільёнаў рублёў. І гэта на фоне чыстага прыбытку амаль 13 мільёнаў у 2019-м. Таксама за мінулы год удвая, да 139 мільёнаў, выраслі абавязацельствы кампаніі ў выплаце «кароткатэрміновых« (з тэрмінам выплаты да 12 месяцаў) крэдытаў і займаў.

Аляксандр Яцук не стаў гаварыць з карэспандэнтам. Але як тлумачаць рэдакцыі дасведчаныя крыніцы, праблема ў тым што кампанія актыўна будавалася, але ў 2020-м прыйшоў крызіс.

Банкі скарацілі магчымасці фінансаваць будоўлю. Давялося здабываць грошы, якія павінны былі пайсці на разлік з пастаўшчыкамі.

Цяпер кампанія спрабуе перакрэдытавацца або прадаць частку будынкаў, але кошт нерухомасці ў бізнэс-колах пакуль называюць «завышаным», пакупнікоў у сённяшняй сітуацыі ў Беларусі няшмат.

Апошнім часам рытэйл адчувае сябе бязрадасна. Так, закрылася сетка крам Bigzz, фактычна перастала існаваць сетка крам «Домашний».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».