У Беларусі магчымы рост кошту камерцыйнага жылля
6- 2.08.2021, 17:40
- 4,190
Звязваюць гэта з падвышэннем коштаў будматэрыялаў.
Кошт камерцыйнага жылля ў Беларусі можа вырасці ў сувязі з ростам коштаў будматэрыялаў, заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Руслан Пархамовіч на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, паведамляе «Інтэрфакс».
«Камерцыйнае жыллё знаходзіцца ў вольным плаванні. Тут рынак дыктуе ўсе ўмовы. Калі матэрыялы будуць прадаўжаць падвышацца ў кошце, гэта безумоўна знойдзе сваё адлюстраванне ў кошце квадратнага метра жылля», - удакладніў Пархамовіч.
Ён нагадаў, што ў першым квартале метал падаражэў на 80%, піламатэрыялы для некаторых пазіцый - больш чым на 200%.