23 красавiка 2024, aўторак, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google забароніць уваход на асабістыя старонкі на старых версіях Android

18
Google забароніць уваход на асабістыя старонкі на старых версіях Android

Змены ўвойдуць у дзеянне з 27 верасня.

Кампанія Google забароніць карыстальнікам Android 2.3.7 (фінальная версія Gingerbread) і старэйшым заходзіць на свае старонкі. Пра гэта паведамляе The Verge.

Калі карыстальнік такіх аперацыйных сістэм паспрабуе ўвайсці на свае старонкі пасля 27 верасня, то ўбачыць памылку логіна або пароля пры спробе выкарыстання сэрвісаў, такіх як Gmail, YouTube і Google Карты.

Выданне нагадала, што АС Android 2.3.7 была выпушчана амаль 10 гадоў таму. Разам з тым, на гэты момант у свеце налічваецца больш за 3 млрд карыстальнікаў Android-прылад. Таму такое новаўвядзенне можа закрануць досыць вялікую колькасць карыстальнікаў, адзначае The Verge.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках