18 красавiка 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Расонскім і Полацкім раёнах прайшоў ураган

5
Па Расонскім і Полацкім раёнах прайшоў ураган
ФОТА: ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ МНС

Паваліла дрэвы, сарвала дахі на будынках, пашкодзіла вышку мабільнай сувязі.

У Віцебскай вобласці па Расонскаму і Полацкаму раёнах прайшоў ураган - паваліла дрэвы, сарвала дахі на будынках, пашкодзіла вышку мабільнай сувязі. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная на сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

- У выніку моцнага ветру ў Расонскім раёне былі пашкоджаныя дахі адразу чатырох адміністрацыйна-гаспадарчых будынкаў, а таксама была пашкоджаная вышка мабільнай сувязі. У выніку падзення дрэва на вуліцы Міра ў Расонах прыціснула 34-гадовую жанчыну. Ратавальнікі прыйшлі ёй на дапамогу. Жанчына была дастаўленая ў бальніцу, - распавялі ў ведамстве.

І дадалі, што паводле інфармацыі РУП «Віцебскэнерга» ў Расонах адключаныя тры лініі электраперадачы.

- У Полацкім раёне супрацоўнікі МНС і іншыя кампетэнтныя службы прыбіраюць абваленыя дрэвы на аўтадарозе Р-20, - распавялі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

ФОТА: ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ МНС
ФОТА: ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ МНС
ФОТА: ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ МНС
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках