29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны трэці аўтамабіль, набыты ў Даніі ў гэтым годзе, ездзіць на электрычнасці

Кожны трэці аўтамабіль, набыты ў Даніі ў гэтым годзе, ездзіць на электрычнасці

Сёння па дацкіх дарогах ездзяць больш за 100 тысяч электрамабіляў.

Кожны трэці даніец, які набыў аўтамабіль у гэтым годзе, абраў электрамабіль, падлічылі ў падатковым міністэрстве Даніі, піша «Еўра пульс».

Лідарам у пераходзе на гэты эка-транспарт стаў муніцыпалітэт Торнбі: 60% аўтамабіляў, набытых ў пачатку 2021, ездзяць на электрычнасці. У Капенгагене гэтая дзель крыху ніжэйшая - 42%.

Сёння па дацкіх дарогах ездзяць больш за 100 тысяч электрамабіляў. Праз 10 гадоў іх стане ў 10 разоў больш - Данія плануе дамагчыся мэты - 1 мільён «зялёных» аўтамабіляў на дарогах.

Для гэтага ўрад выдаў асобны бюджэт, які выкарыстоўваюць для развіцця інфраструктуры.

Ініцыятывы, якія датычацца пераходу на больш экалагічныя віды транспарту, закранаюць не толькі прыватных уладальнікаў аўто. 78% гарадскіх аўтобусаў у Даніі працуюць выключна на электрычнасці. Гэта зрабіла краіну лідарам у ЕЗ у дзелі наземнага гарадскога транспарту без шкодных выкідаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках