20 красавiка 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З заўтрашняга дня пачне дзейнічаць яшчэ адзін «сюрпрыз» для беларускіх кіроўцаў

13
З заўтрашняга дня пачне дзейнічаць яшчэ адзін «сюрпрыз» для беларускіх кіроўцаў

Правіла будзе працаваць да 5 верасня.

З 25 жніўня кіроўцаў будуць штрафаваць за неўключэнне святла фар, паведамляе zerkalo.io.

З 25 жніўня да 5 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) «Увага - дзеці!», асноўная задача якога - прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Згодна з пунктам 166.9 ПДР, у дні правядзення СКМ кіроўцы абавязаныя рухацца ў светлы час дня з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 базавых адзінак (ч.3 арт.18.13 КоАП Беларусі).

- У дні правядзення СКМ інспектары пракантралююць выкананне правілаў бяспечнай перавозкі дзяцей, праезду пешаходных пераходаў, спынення і стаянкі транспартных сродкаў, а таксама будуць спыняць парушэнні ПДР з боку пешаходаў, якія падаюць дрэнны прыклад юным удзельнікам дарожнага руху, - паведамілі ў прэс-службе МУС.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках