23 красавiка 2024, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Шакавальная паркоўка ў самым цэнтры Менска

18
Фотафакт: Шакавальная паркоўка ў самым цэнтры Менска

Аўто размясціліся на ходніках у тры шэрагі.

У вялікім горадзе людзі ўсё радзей звяртаюць увагу на, скажам так, папулярныя парушэнні, накшталт аўто, прыпаркаванага на ходніках або зялёнай зоне. Але іншы раз кіроўцы пераходзяць усе рысы, так што ігнараваць іх учынкі становіцца проста немагчыма. У гэтыя правіны ў даслоўным сэнсе ўпіраешся падчас шпацыру ў самым цэнтры сталіцы.

Чытач «Онлайнера» з нікам I_love_Minsk распавёў пра выпадак стыхійнай паркоўкі на ходніках на вуліцы Янкі Купалы, недалёка ад цырка і праспекта Незалежнасці. Гістарычны цэнтр, а тратуар перагароджаны аўто, прычым яны стаяць не ўздоўж, а папярок, быццам кіроўцы згаварыліся перацяць праход.

- Ні з вазком, ні на ровары праз іх было не прайсці. Людзі на праезную частку дарогі выходзілі, - канстатаваў аўтар фота.

І такой манеры паркавацца па-сапраўднаму цяжка знайсці лагічнае тлумачэнне або хоць нейкае апраўданне. Volvo, BMW і Toyota стаялі ў тры шэрагі, быццам гэта не пешаходная частка вуліцы, а забітая паркоўка каля гарадскога базару.

Чытач падкрэслівае: такім чынам аўтамабілі стаялі не менш за паўгадзіны, гэта значыць, аб спыненні для разгрузкі, пагрузкі і чагосьці такога гаворка таксама не ідзе.

- Учора з 15:30 да 16:00 яны стаялі. Потым крайніх папярэдзілі, што ўжо выклікалі ДАІ, і яны з'ехалі. Прычым Toyota так па сустрэчнай і праехала, - распавёў суразмоўца.

ДАІ за названы прамежак часу, са слоў I_love_Minsk, ён так і не дачакаўся.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках