19 красавiка 2024, Пятніца, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявачку Агурбаш даставілі на допыт у Маскве праз вышук у Беларусі

21
Спявачку Агурбаш даставілі на допыт у Маскве праз вышук у Беларусі
АНЖАЛІКА АГУРБАШ

Вядомая артыстка выступае супраць рэжыму Лукашэнкі.

Спявачка Анжаліка Агурбаш дастаўленая ў маскоўскі аддзел паліцыі. Вядомая артыстка лічыцца ў вышуку ў Беларусі. Цяпер яе апытваюць супрацоўнікі праваахоўных органаў. Пра гэта стала вядома 5-tv.ru.

Вядома, што ў Беларусі ў дачыненні Агурбаш распачалі крымінальную справу, па якой ёй пагражае да 15 гадоў калоніі. Справа ў тым, што артыстку абвінавачваюць у абразах на адрас Лукашэнкі. Зорка заклікала жыхароў рэспублікі і прадстаўнікоў палітычных партый аб'яднацца для выхаду з крызісу.

У верасні мінулага года Анжаліку Агурбаш затрымалі недалёка ад беларускай амбасады ў цэнтры Масквы, дзе сабраліся нязгодныя з вынікамі выбараў прэзідэнта рэспублікі.

Генеральная пракуратура Беларусі санкцыянавала арышт спявачкі Анжалікі Агурбаш. У дачыненні да яе былі распачатыя дзве крымінальныя справы паводле артыкула Крымінальнага кодэкса рэспублікі, якія датычацца асабіста ўзурпатара.

У ведамстве таксама дадалі, што ў Расею ў чэрвені 2021 года была накіраваная просьба аб выдачы спявачкі для прыцягнення яе да крымінальнай адказнасці. Распачатыя ў дачыненні да яе справы знаходзяцца ў вытворчасці Следчага камітэта рэспублікі.

Пра тое, што яе шукаюць, сама Анжаліка Агурбаш паведамляла спачатку прыхільнікам у сацыяльных сетках. Яна таксама ведае, што рэжым патрабуе яе экстрадыцыі, арышту і перадачы ў СІЗА.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках