28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны адказаў на артыкул Пуціна

4
Кіраўнік МЗС Украіны адказаў на артыкул Пуціна
ДЗМІТРЫЙ КУЛЕБА
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Распад СССР быў вызваленнем.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба напісаў артыкул аб стасунках Украіны з Расеяй і Захадам, піша «Новое время».

На думку Кулебы, трэба пазбавіцца ад назвы «постсавецкая прастора», якая мае на ўвазе пэўнае палітычнае, сацыяльнае і эканамічнае адзінства розных краін, у тым ліку Украіны, і «заахвочвае палітыкаў і грамадства за межамі рэгіёну глядзець праз адзіную прызму на ўсе краіны, якія туды ўваходзяць». Міністр адзначыў, што такі падыход выгадны Крамлю з яго імперыялістычнымі намерамі.

«Уладзімір Пуцін імкнецца зноўку сабраць краіны былога Савецкага Саюза і выправіць тое, што ён называе "найвялікшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя». Але для мільёнаў людзей гэтага рэгіёну распад СССР зусім не быў катастрофай. Ён быў вызваленнем», - мяркуе Кулеба.

Дыпламат падкрэсліў, што пасля распаду СССР у 1991 годзе краіны дзесяцігоддзямі рухаліся ў розных траекторыях, «а супольны досвед страчваў значэнне».

Кулеба адзначыў, што краіны Балтыі і былой Варшаўскай дамовы пазбавіліся ад савецкага мінулага і пачалі інтэгравацца ў NАТА і ЕЗ ужо ў 1990-х гадах, а да 2004 года скончылі гэты працэс. Аднак Украіна і Грузія «страцілі гэты гістарычны момант» і абедзве ў выніку зазналі выйсковы нападу РФ.

«Уладзімір Пуцін спрабаваў аднавіць кантроль Масквы над рэгіёнам, парушаючы пры гэтым міжнародна прызнаныя межы... Спрабуючы сагнуць дугу гісторыі для сваёй выгады, Пуцін толькі ўмацаваў сілы, якія спрабуе ўтаймаваць. Гэта стала асабліва відавочным пасля ўварвання Расеі ў Грузію ў 2008 годзе, і ўжо сапраўды - пасля нападу РФ на Украіну ў 2014 годзе... Пасля таго, як Віктар Януковіч загадаў паліцэйскім сілам страляць па пратэстоўцам, што прывяло да гібелі больш як сотні дэманстрантаў, народ Украіны выгнаў яго прэч. Расея за лічаныя дні ўварвалася ў Крым. Але ўкраінцы ўжо незваротна змянілі траекторыю краіны і гарантуюць, што ніводзін урад Украіны больш ніколі нават не падумае ставіцца да сваіх грамадзянаў так, як сёння Масква і Менск жалезнай рукой кіруюць расейцамі і беларусамі», - напісаў кіраўнік МЗС Украіны.

У артыкуле міністра сказана, што далейшы разрыў сувязяў Украіны з Масквой будзе працягвацца незалежна ад таго, што думае пра гэта Пуцін ці яго асяроддзе. Кулеба звяртае ўвагу, што Расея спрабуе ўзмацніць уплыў, выдаючы сябе за міратворца і медыятара канфліктаў у рэгіёне, але «даўно страціла манаполію на палітычны ўплыў».

Кулеба напісаў, што сяброўства Украіны ў NАТО і ЕЗ не толькі ўзмоцніць яе прагрэс, а і дапаможа «зноў аб'яднаць Захад»:

«Украіна можа прынесці значную карысць NАТО ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі. Узброеныя Сілы нашай дзяржавы маюць неацэнны баявой досвед супрацьстаяння расейскаму войску з часу ўварвання РФ ў 2014 годзе... Украіна жыццёва важная для забеспячэння энэргетычнай незалежнасці Еўропы. Мы плануем і далей адыгрываць такую ролю, нягледзячы на спробы Расеі абыйсці ўкраінскую газатранспартную сістэму такімі праектамі як Паўночны струмень-2... Вельмі перспектыўныя і іншыя сектары ўкраінскай эканомікі, ад уражальных тэмпаў дыджыталізацыі да магутнага аграрнага сектара».

Артыкул заканчваецца тэзісам міністра аб тым, што ЗША і Еўропа павінны прызнаць, што Украіна з'яўляецца неад'емнай часткай Захаду - «толькі тады нашы цяперашнія намаганні не будуць марнымі».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін напісаў прапагандысцкі артыкул пра Украіну. У ім ён чарговым разам сцвярджае, што расейцы і ўкраінцы нібыта «адзін народ».

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, каментуючы артыкул Пуціна, заявіў, што «ён напісаў і па-ўкраінску, значыць, трэба, каб мы штосьці адказалі».

Ён падкрэсліў, што ўкраінцы і расейцы - не адзін народ, інакш «у Маскве, хутчэй за ўсё, хадзілі б грыўні, а над Дзярждумай лунаў бы жоўта-блакітны сцяг».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках